Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла вечарына памяці Рыгора Барадуліна


24 лютага ў малой залі Белдзяржфілярмоніі адбылася вечарына «Песьні матчыны з Вушаччыны», прысьвечаная 80-годзьдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Арганізатарам і вядоўцам вечарыны стаў саліст Белдзяржфілярмоніі, лідэр гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў. Ён апавёў, што падчас адной з сустрэчаў Барадулін падарыў яму кнігу «Песьні матчыны з Вушаччыны», укладзеную з народных песьняў роднага рэгіёну.

Прэзэнтаваная падчас імпрэзы літаратурна-музычная кампазыцыя складзеная па гэтай кнізе Барадуліна. Удзельнікі гурта адзначылі, што сёньняшняе сьвята важнае для ўсіх, хто лічыць сябе беларусам, што Барадулін народны не паводле свайго статусу, а паводле сваёй сутнасьці.

На вечарыне выступілі паэт Сяргей Панізьнік і журналіст Глеб Лабадзенка, якія былі добра знаёмыя з паэтам.

Сяржук Доўгушаў таксама расказаў пра кнігу «Дзёньнікі Барадуліна», прэзэнтацыя якой адбудзецца 27 лютага ў менскім Палацы мастацтваў.

Заля была поўная аматараў творчасьці Барадуліна.

Гурт Vuraj плянуе запісаць на дыск кампазыцыю «Песьні матчыны з Ушаччыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG