Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Падставай для гэтага стаўся ўдзел Аляксандра Макаева ў стыхійным сходзе прадпрымальнікаў. Сход адбыўся напярэдадні, у нядзелю 1 чакавіка, ў цэнтры «Сьвет моды» на рынку Ждановічаў.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Аляксандра Макаева пасьля завяршэньня сходу за, нібыта, заклікі да прадпрымальнікаў выходзіць на Кастрычніцкую плошчу. Аднак пасьля тлумачэньняў ён быў адпушчаны без складаньня пратаколу. Як спадар Макаеў паведаміў Свабодзе, на разьвітаньне міліцыянты паведамілі, што ня ведаюць ці будзе распачатая адміністрацыйная справа, бо «ад іх гэта не залежыць». А ў панядзелак, 2 сакавіка. На здымнай кватэры яго адшукалі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менску, адвезьлі ў райадздзел, дзе склалі пратакол паводле артыкулу аб адміністрацыйным правапарушэньні. Неўзабаве Аляксандра даставілі ў суд, дзе і быў пакараны штрафам.
Аляксандр Макаеў выказаў Свабодзе меркаваньне, што ягонае пакараньне атрэбнае ўладам, каб запалохаць прадпрымальнікаў і папярэдзіць публічныя пратэсты гандляроў.