Кіраўніцтва каталіцкага касьцёлу ў Беларусі — Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў — атрымала пасьведчаньне аб рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Менская тэалягічная акадэмія імя сьвятога Яна Паўла II».
Актывісты заклікаюць неабыякавых людзей павіншаваць Яўгена Васьковіча з днём нараджэньня, даслаўшы ў месца зьняволеньня паштоўку.
Як будуць разгортвацца падзеі на Ўкраіне пасьля сустрэчы Парашэнкі, Пуціна, Алянда і Мэркель у Менску? Апытаньне ў беларускай сталіцы.
11 лютага ў Менск прыязджаюць Ангела Меркель і Франсуа Алянд — лідэры Нямеччыны і Францыі. Візіт гэты — выключэньне з правілаў. Чаму ж ня езьдзяць кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў у Беларусь?
У вёсцы Вішнева Валожынскага раёну ствараюць музэй рупліўца беларушчыны, перакладчыка Бібліі ксяндза Ўладыслава Чарняўскага. Адкрыць хочуць да 100-гадовага юбілею сьвятара — у 2016 годзе.
Ці магчымая ў Беларусі вайна, якая зараз адбываецца ва Украіне?
У фальварку Мерачоўшчына на Берасьцейшчыне распачынаюцца ўрачыстасьці, прымеркаваныя да гадавіны нараджэньня лідэра вызвольнага паўстаньня 1794 году, змагара за незалежнасьць Беларусі, Польшчы, Францыі і ЗША Тадэвуша Касьцюшкі.
2 лютага распачынаецца дабрачынная акцыя «Маратон падтрымкі кнігарні „Логвінаў“».
Вярхоўны суд адмовіў газэце «Народная воля» ў задавальненьні пазову да Міністэрства інфармацыі Беларусі. Рэдакцыя дамагалася, каб прызналі несапраўдным папярэджаньне за артыкул Сьвятланы Калінкінай «На ланцуг!».
У касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску адбылася цырымонія разьвітаньня з гісторыкам, навукоўцам і грамадзкім дзеячам Анатолем Грыцкевічам, які памёр 21 студзеня на 86-м годзе жыцьця.
Сетка аўтазаправачных станцыяў «А-100» з 1 студзеня 2015 году распачала пераход на беларускую мову.
Ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» плянуе шэраг акцыяў у справе абароны Курапатаў. Яны будуць скіраваныя супраць забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» і новай забудовы вакол урочышча.
Адвакат і незалежныя юрысты настойваюць на незаконнасьці рашэньня аб выдварэньні зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай.
Да амбасады Францыі ў Менску прыходзяць людзі, каб ушанаваць памяць забітых журналістаў сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. Менчукі выказваюць падтрымку і салідарнасьці ўсяму францускаму народу.
У Менску адбылося разьвітаньне з былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым. Ён адышоў у вечнасьць напярэдадні на семдзесят сёмым годзе жыцьця. Прадстаўнікі ўлады ў цырымоніі разьвітаньня ня ўдзельнічалі.
Беларускія каталікі, уніяты і пратэстанты сустракаюць сьвята Божага нараджэньня. 24 сьнежня вернікі гэтых канфэсіяў распачынаюць сьвяткаваньне пастэркай — урачыстай сьвятой Імшой, якой абвяшчаецца Хрыстовае нараджэньне.
Паводле традыцыі, кіраўнік каталіцкага касьцёлу адказаў на пытаньні журналістаў, падзяліўся аплаткай і перадаў усім свае пажаданьні на новы год.
Напярэдадні Нараджэньня Хрыстовага Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з прадстаўнікамі каталіцкіх і сьвецкіх СМІ.
Ці магчыма было набыць валюту ў абменьніках Менску цягам панядзелка?
Загрузіць яшчэ