Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску — грамадзкі трыбунал над сталінізмам


Міжнародная праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў» распачынаюць у Менску першы Беларускі грамадзкі трыбунал над сталінізмам.

Першае паседжаньне грамадзкага трыбуналу пройдзе 5 сакавіка з нагоды 75-годзьдзя зьяўленьня «беларускага Катынскага сьпісу». Менавіта 5 сакавіка 1940 году была выдадзеная пастанова ЦК ВКПБ, якая санкцыянавала расстрэлы ваеннапалонных і вязьняў заходнебеларускіх турмаў. «Беларускі Катынскі сьпіс» стане першай тэмай, якую вынесуць на разгляд грамадзкага трыбуналу. Пазьней будуць разгледжаны дэпартацыі беларускага насельніцтва з тэрыторыі краіны.

Ігар Кузьняцоў
Ігар Кузьняцоў

Чальцы грамадзкага трыбуналу — гісторыкі, культуролягі, дзеячы культуры, грамадзкія актывісты. Сярод іншых, гэта старшыня беларускага аддзяленьня «Мэмарыялу» Ігар Кузьняцоў, гісторык Анатоль Валахановіч, культуроляг Якаў Басін, праваабаронца Гары Паганяйла, сьвятар Леанід Акаловіч і іншыя. Ініцыятары суду над сталінізмам заклікаюць усіх неабыякавых людзей да ўдзелу ў працы трыбуналу, мэта якога — дэсталінізацыя грамадзтва.

Грамадзкі трыбунал будзе праходзіць у некалькі этапаў і завершыцца грамадзкім выракам да дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі — 29 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG