Доля Ўкраіны, як і Беларусі, — навучыцца ўжывацца з агрэсіўным і магутным суседам, для якога міжнародныя нормы і дамовы мала што значаць.
Старыя, хворыя, асуджаныя на адзіноту. Але па-ранейшаму апантаныя ўладай. Да чаго рыхтуюцца дыктатары на парозе непазьбежнага сыходу
Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі ў адрас сем’яў тых ягоных палітычных апанэнтаў, хто здолелі ўцячы ад палітычных рэпрэсій.
Удар адной-дзьвюма ядзернымі ракетамі — і Захад здранцьвее ад страху перад Пуціным і Лукашэнкам. Такую пераможную стратэгію ў якасьці магчымага сцэнару ўсё часьцей агучваюць у Маскве і Менску. Дзеля чаго гэта робіцца і да якіх наступстваў можа прывесьці?
Захад спрабуе адгарадзіцца ад непрадказальнай дыктатуры Лукашэнкі. Як хутка беларусы могуць апынуцца за новай «жалезнай заслонай»?
Якіх патэнцыйных небясьпек найбольш асьцерагаюцца два дыктатары на трэцім годзе вайны, калі патрыятычны мілітарысцкі чад спакваля зьнік, а грамадзтва ўсё больш апаноўвае стомленасьць, глухое раздражненьне і страх перад няпэўнай будучыняй?
Здараецца, што ўцякаюць ня толькі ад дыктатарскіх рэжымаў у пошуках свабоды, але і ў адваротным кірунку.
Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.
У любой вайне непазьбежна надыходзіць момант, калі ворагам даводзіцца сесьці за стол перамоваў. Выглядае на тое, што такі момант набліжаецца і ў расейска-ўкраінскім канфлікце.
Нечакана для многіх Лукашэнка пачаў хваліцца ўласнымі посьпехамі і дасягненьнямі і падсумоўваць зробленае за тры дзесяцігодзьдзі пры ўладзе. Раней гэта не было яму ўласьціва. Што адбываецца?
Палітвязьняў у Беларусі магло быць не паўтары тысячы, а дзясяткі і нават сотні тысяч чалавек — калі б рэжым наважыўся перакрыць выезд за мяжу і спыніць уцёкі ўсіх палітычна нядобранадзейных. Аднак быў выбраны іншы сцэнар палітычных рэпрэсій. Чаму?
Спроба апраўдаць аўтарытарны лад і незьмяняльнасьць асабістай улады з дапамогай маштабных зьездаў ці сходаў паслухмяных бязмоўных падначаленых — адзін з атрыбутаў дыктатур мінулага стагодзьдзя.
Чым часьцей і катэгарычней Пуцін і Лукашэнка паўтараюць, што не зьбіраюцца нападаць на краіны NATO, тым меней даверу гэтым запэўніваньням.
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, магло і можа адбыцца і ў Беларусі.
Тое, што падчас вайны часам агучваюцца апакаліптычныя сцэнары і алярмісцкія прагнозы, найчасьцей мае на мэце запалохаць праціўніка, зрабіць яго больш згаворлівым, схіліць да саступак.
Рэжым Пуціна пасьля «ашаламляльных» вынікаў выбараў выглядае як ніколі трывалым і ўстойлівым. І на гэтым тле пагрозы для беларускай незалежнасьці, пра якія было столькі размоў на працягу апошніх гадоў, нібыта блякнуць, успрымаюцца перабольшанымі. Ці так гэта ў сапраўднасьці?
Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя.
Чым можа быць заклапочаны дыктатар на схіле веку, пасьля 30 гадоў аднаасобнай улады, усьведамляючы, што адведзены яму гісторыяй час няўмольна скарачаецца і набліжаецца да фіналу?
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца.
Загрузіць яшчэ