Сто гадоў бязь Леніна. Ці варта беларусам быць удзячнымі правадыру бальшавіцкай рэвалюцыі.
Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы.
Ці магчыма схавацца ад палітыкі, не пакідаючы тэрыторыю дыктатуры.
Імпэрыі на эўрапейскім кантыненце даўно зьніклі, але працягваюць уплываць на лёсы краін і народаў, у тым ліку тых, якія імпэрскімі ніколі не былі.
Чаму позьнесавецкі аўтарытарызм існаваў у значна больш мяккай і лагоднай форме ў параўнаньні з рэжымам, які пасьлядоўна выбудоўвае ў Беларусі Лукашэнка.
Пасьля Украіны Крэмль можа распачаць новую агрэсію. Чаму дыктатары не спыняюцца, пакуль іх цалкам не разграмілі.
Трыццаць гадоў ён па-майстэрску ліквідоўваў канкурэнтаў і перасьледаваў апазыцыю, выпальваў на палітычным полі ўсё жывое, што паднімала галаву і пагражала ягонай аднаасобнай уладзе. Але за такія «ўменьні» народнымі героямі не становяцца.
Навошта Лукашэнку спатрэбілася адраджаць савецкі «Знак якасьці» і абвяшчаць наступны год «Годам якасьці».
Ні перамогі, ні паразы: менавіта так можа скончыцца вайна паміж Расеяй і Ўкраінай. Чаму палітыкі, аналізуючы падзеі на полі бою, усё часьцей згадваюць досьвед Першай сусьветнай вайны.
«Ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны», — сьцьвярджаюць Лукашэнка і Пуцін. Хоць ніякіх лімітаў на рэвалюцыі ніводнаму дыктатару ў гісторыі вызначыць яшчэ не ўдавалася.
Звычайна дыктатары, імкнучыся пазьбегнуць адказнасьці за ўчыненае, любымі спосабамі стараюцца ўтрымліваць уладу пажыцьцёва.
Неабмежаваная ўлада з часам вельмі істотна мяняе таго, хто яе мае. Гэта датычыць многіх сфэр чалавечага жыцьця, у тым ліку і стаўленьня да таго, як дапушчальна паводзіць сябе ў грамадзтве і, сярод іншага, у якім выглядзе зьяўляцца перад публікай.
Што вырасьце на выпаленым полі, якое засталося пасьля зьнішчэньня ў Беларусі грамадзянскай супольнасьці? Чым спрабуе запоўніць гэтую прастору Лукашэнка і на якія ўзоры пры гэтым ён арыентуецца?
Палякі, якія спрадвеку жылі на Беларусі, спакваля пакідаюць зямлю продкаў — гэтак жа сама, як дагэтуль рабілі папярэднія пасьляваенныя пакаленьні. Тое, чаго не завяршылі Сталін і Хрушчоў, можа адбыцца пры Лукашэнку.
Масавае вяртаньне палітэмігрантаў магчымае пераважна ў першыя гады пасьля іхнага вымушанага выгнаньня. Чым далей, тым гэтае вяртаньне становіцца ўсё больш праблематычным і малаверагодным.
Час ад часу Лукашэнка нечакана згадвае аб магчымасьці ўсталяваньня ў Беларусі прыжыцьцёвых помнікаў. Дакладней, катэгарычна асуджае тых, хто такіх помнікаў патрабуе ці прапануе ўзводзіць.
Наколькі Лукашэнку самога задавальняе той рэжым жорсткай дыктатуры і татальнага страху (і зьвязаных з гэтым міжнароднай ізаляцыі і санкцый), які ўсталяваны ў краіне пасьля 2020–2021? Ці здольны ён зьмяніцца і хаця б часткова вярнуцца назад — з татальнай дыктатуры ў звыклы для яго аўтарытарызм?
Наколькі бясьпечна цяпер Лукашэнку лятаць за межы Беларусі? І ці толькі ў накладзеных Захадам санкцыях прычына таго, што колькасьць і кірункі ягоных міжнародных візытаў апошнім часам значна скараціліся?
Войны заканчваюцца тады, калі ад іх стамляюцца і зьнясільваюцца. Прычым стамляюцца ўсе, хто так ці інакш удзельнічае ў канфлікце: і тыя, хто распачаў агрэсію, і тыя, хто абараняецца, і тыя, хто дапамагае тым і другім.
Польская дзяржава сто гадоў таму перажывала нешта падобнае на цяперашяе ўмацаваньне польска-беларускай мяжы пасьля зьвестак пра прыбыцьцё ў Беларусь падразьдзяленьняў наймітаў «Вагнэра».
Загрузіць яшчэ