Сёньня ў Баранавічах ля будынку гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Яны патрабавалі працягнуць практыку выплаты фіксаванага падатку.
На Віцебшчыне ў гэтыя дні расфармавалі футбольную каманду першай лігі “ПМЦ-Паставы”.
Адчуўшы істотныя фінансавыя праблемы, чыноўнікі ў рэгіёнах імкнуцца эканоміць на ўсім. Ва Ўзьдзенскім раёне на Меншчыне сельсаветы пачалі спаганяць грошы за месца на вясковых могілках.
У сёньняшняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску ўдзельнічалі і дэлегацыі з рэгіёнаў. Некаторым зь іх давялося дабірацца ў сталіцу нават празь міліцэйскія кардоны.
Лідэр прадпрымальнікаў горада Баранавічы Мікалай Чарнавус паведаміў “Свабодзе”, што некалькі дзесяткаў актывістаў выехалі ў Менску, каб далучыцца да Маршу прадпрымальнікаў. Асабіста спадар Чарнавус застаецца на месцы і тлумачыць прычыны гэтага:
Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (афіцыйна зарэгістраванае ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што практычна ўсе рэгіянальныя арганізацыі ў Беларусі падтрымаюць Марш прадпрымальнікаў у Менску.
“Калі будзе падпісаны дакумэнт, што для прадпрымальнікаў захоўваюцца ранейшыя ўмовы ўвозу тавараў з Расеі ў Беларусь, то мы марш праводзіць ня будзем”.
Сяргей Панамароў атрымаў падтрымку ў пракуратуры Клецкага раёну паводле сваёй скаргі на надуманы перасьлед з боку мясцовых міліцыянтаў.
На памежным пераходзе “Макраны”, што на беларуска-ўкраінскай мяжы (Маларыцкі раён), сёньня зазнаюць праблемы сябры беларускай апазыцыі.
Сёньня ў Берасьці супрацоўнікі ўправы міліцыі Ленінскага раёну затрымалі актывістаў незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці.
Індывідуальныя прадпрымальнікі завяршаюць падрыхтоўку да страйку, мітынгу і шэсьця. Што змушае гандляроў ізноў выходзіць на вуліцу?
У рэгіёнах пачынаюць зьніжаць і нават спыняць вытворчасьць філіялы Менскага аўтазаводу. Сёньня такія паведамленьні прайшлі з Магілёва і Баранавічаў.
Сябры апазыцыі ў рэгіёнах рыхтуюць публічныя акцыі да гадавіны распаду СССР і да 60-годзьдзя прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.
Сёньня судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Андрэй Васілюк прыняў рашэньне аштрафаваць удзельнікаў учорашняга пікету ў Берасьці на плошчы Леніна.
На цэнтральнай плошчы Берасьця прайшоў несанкцыянаваны пікет. Трое ўдзельнікаў былі затрыманыя й дастаўленыя ў аддзел міліцыі.
Сёньня на цэнтральнай плошчы Берасьця міліцыя спыніла несанкцыянаваны пікет сябраў апазыцыі. Трое ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну. Паводле пратаколу, ім пагражае грашовы штраф альбо арышт.
На цэнтральнай плошчы Берасьця перад будынкам аблвыканкаму жыхарка гораду Жана Абрамава пратэстуе супраць яе высяленьня з кватэры, якая перайшла ёй у спадчыну. У пікеце ўдзельнічаюць таксама грамадзскія актывісты Юрка Бакур і Іван Стасюк.
Інфармацыя пра выпадкі заражэньня вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ-інфэкцыяй) у школах Беларусі — закрытая.
У нядзелю, 30 лістапада, амаль 150 актывістаў дэмакратычнага руху зь Менску наведалі мясьціны Слуцкага збройнага чыну.
У суботу, 29 лістапада а 15 гадзіне ва ўрочышчы Курапаты прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці ўшануюць памяць герояў Слуцкага збройнага чыну.
Загрузіць яшчэ