Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбалістаў разагналі з-за крызісу


На Віцебшчыне ў гэтыя дні расфармавалі футбольную каманду першай лігі “ПМЦ-Паставы”.


У складзе клюбу былі толькі нанятыя спартоўцы. Гэтым кіраўнікі стараліся дагадзіць прэзыдэнту Лукашэнку. Расказвае Сяргей Верас — футбольны заўзятар:

“Як і ў чэмпіёна БАТЭ, у “МПЦ-Паставы” былі толькі купленыя футбалісты”

“Справа ў тым, што ў Паставах ніколі футболу не было. Тут немагчыма было стварыць каманду з тутэйшых спартсмэнаў. Цяпер жа такі прынцып. Скажам, у БАТЭ з Барысава — толькі адзін футбаліст зь мясцовых.

Каманды “МПЦ-Паставы” ня будзе. Яна ўжо распушчаная. Бо няма грошай на яе ўтрыманьне. Крызіс фінансавы ўдарыў. Невядома, што будзе далей і з прадпрыемствам. Там жа 800 чалавек працавалі”.

Уладальнікам футбольнага клюбу ў Паставах было прыватнае прадпрыемства “Мэблевы вытворчы цэнтар”. Паводле апошніх зьвестак, ад прадукцыі МПЦ, а гэта драўляныя вокны й дзьверы, адмаўляюцца Расея, Латвія і Літва, Італія і Іран.

З-за фінансавага крызісу прадпрыемства абвясьціла аб пераходзе на скарочаны працоўны тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG