Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецак: пракуратура разглядае скаргу апазыцыянэра


Сяргей Панамароў
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў атрымаў падтрымку ў пракуратуры Клецкага раёну паводле сваёй скаргі на надуманы перасьлед з боку мясцовых міліцыянтаў.


Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Сяргей Панамароў атрымаў падтрымку ў пракуратуры Клецкага раёну паводле сваёй скаргі на надуманы перасьлед з боку мясцовых міліцыянтаў.

Са словаў заяўніка, яго дакумэнты прыняла да разгляду старшы памочнік пракурора Вольга Салавей.

— Справа тычыцца падзеяў 7 сьнежня, — удакладняе Сяргей Панамароў. — У той дзень на загад чыноўнікаў Клецкага райвыканкаму міліцыянты забаранілі сустрэчу грамадзкасьці са старшынём Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам. Міліцыянты, якімі кіравалі начальнікі аддзелаў Клецкага РАЎС Пляшэвіч і Масько, літаральна пад прымусам выпхнулі людзей за дзьверы раённага Палацу культуры.

Са словаў заяўніка, ад мінулай нядзелі да сёньня яму штодзённа тэлефануе лейтэнант міліцыі Аляксандар Лямбіеўскі і з пагрозамі выклікае на сустрэчу. Матывацыя міліцыянта: актывіст Панамароў арганізаваў 7 сьнежня несанкцыянаваны мітынг грамадзкасьці.

— Я вымушаны зьвярнуцца па абарону ў пракуратуру. Да заявы далучыў адпаведныя звароты ў Клецкі райвыканкам і афіцыйныя адказы чыноўнікаў, а таксама фотаздымкі і публікацыі ў беларускіх СМІ, — паведаміў “Свабодзе” Сяргей Панамароў.

Сустрэча старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча з насельніцтвам Клецкага раёну была выклікана пачаткам самавольнай перабудовы помніка гісторыі Беларусі, былога дамініканскага храму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG