Гандляры рынкаў у большасьці рэгіёнаў Беларусі пацьвердзілі свае намеры далучыцца да страйку прадпрымальнікаў 10 сьнежня.
Лукашэнка выказаўся за стварэньне працоўных лягераў для бацькоў, што ня плацяць дзяржаве за ўтрыманьне сваіх дзяцей. Да чаго могуць прывесьці гэтыя намеры?
75 працэнтаў з гэтай сумы большасьць жанчын мусяць аддаваць у якасьці аплаты за знаходжаньне іх непаўналетніх дзяцей у дзяржаўных установах альбо апякунскіх сем’ях.
Сёньня ў Менску зацьверджана праграма ўшанаваньня 88-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
23 лістапада сябры Партыі БНФ, а таксама дэмакратычныя актывісты Беларусі ўшануюць памяць слуцкіх паўстанцаў.
Прамысловыя прадпрыемствы ў рэгіёнах мусяць адмаўляць сваім працаўнікам у матэрыяльнай дапамозе і грашовых прэміях, належных паводле калектыўнай дамовы.
Школьная рэформа, якая адбываецца згодна з патрабаваньнем прэзыдэнцкага дэкрэту № 15, суправаджаецца значнымі праблемамі настаўніцкіх калектываў.
Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва быў выкліканы ў пракуратуру Барысаўскага раёну.
Нягледзячы на тое, што дзень 7-га лістапада лічыца ў Беларусі дзяржаўным сьвятам, сёньня ў рэгіёнах мала хто сьвяткаваў гадавіну Чырвонага Кастрычніка.
Клецкі актывіст Сяргей Панамароў сёньня зноў вывесіў над сваёй сядзібай бел-чырвона-белы сьцяг.
Сёньня ў Берасьці аб 11 гадзіне да помніка Леніну на цэнтральнай плошчы рушаць дзьве калёны. Адну зь іх зьбірае ўладная “вэртыкаль”, другую – берасьцейскі гаркам Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).
Ад сёньня пяць дзён запар вымушаныя адпачываць рабочыя барысаўскага заводу “Аўтагідраўзмацняльнік”. На заводзе цяпер вострая праблема з выплатай заробкаў.
У Пінску праходзяць вулічныя акцыі і распаўсюджваюць улёткі з інфармацыяй пра Аляксандра Баразенку — свайго земляка, які ўтрымліваецца цяпер у Менску ў СІЗА.
На Трышынскіх могілках у Берасьце ўсталяваны адзіны ў рэгіёне помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
У райцэнтры Драгічын на Берасьцейшчыне сёньня давялося адмяніць загадзя прызначаную талаку на прыборцы і ўшанаваньні месца пахаваньня ўдзельнікаў вызвольнага паўстаньня 1863 году.
Краязнаўца з Чэрвеня Ўладзімер Дарагуж наведаў на Дзяды магілу Афанасія Мякоты і пакінуў тут жывыя кветкі
Сёньня з раніцы ў Баранавічах грамадзкія актывісты наведалі крыж памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Судзьдзя Вольга Пракаповіч адхіліла заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадзкога аддзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з салігорскай СШ № 4 яго сына Івана.
Сёньня ў Драгічыне міліцыянты мясцовага РАУС ўварваліся ў кватэру сябра Партыі БНФ Ўладзімера Казекі.
Берасьцейскі абласны суд адмовіў у аднаўленьні на працы актывісту Партыі БНФ Алесю Меху. Ён быў звольнены пасьля таго як не адмовіўся балятавацца ў дэпутаты.
Загрузіць яшчэ