У гарадзкім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласьці група валянтэраў ужо чацьвёрты год добраўпарадкуе закінутыя габрэйскія могілкі, бадай што самыя вялікія на тэрыторыі Беларусі. Працы засталося ня так шмат: плошча 4,2 га расчышчана ад сьмецьця і хмызьняку прыкладна на тры чвэрці. А пачыналася ўсё з прыватнага інтарэсу Ганны Клімовіч, жыхаркі Санкт-Пецярбургу, якая шукала на Беларусі сьлядоў свайго роду.