Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар курсаў «Мова нанова» стаў ляўрэтам прэміі імя Быкава «За свабоду думкі»

абноўлена

На радзіме Васіля Быкава, каля дома-музэя ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну прэмія «За свабоду думкі» уручаецца ўжо 11-ы раз.

Паводле заснавальніка руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, аднаго з ініцыятараў стварэньня прэміі імя Васіля Быкава, ужо другі год арганізатары ўганараваньня маюць праблемы зь фінансамі. Сёлета ў красавіку стартавала кампанія па зборы грошай на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака», аднак актыўнасьць аказалася невысокай.

Прамаўляе ляўрэат прэміі 2017 году Зьміцер Дашкевіч
Прамаўляе ляўрэат прэміі 2017 году Зьміцер Дашкевіч

Адным з галоўных спонсараў стаў бізнэсовец, заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер, які перавёў 2000 рублёў зь неабходных 5000.

Сродкі патрэбныя перадусім на выраб статуэткі і дыплёма для ляўрэата (1100 рублёў), арганізацыю ўрачыстасьцяў, канцэрт і падтрымку мэдыя (1600 рублёў), выраб прызоў (1000 рублёў), арэнду аўтобусаў (1300 рублёў). На момант публікацыі было сабрана 85% ад патрэбнай сумы.

Глеб Лабадзенка прыехаў з падарункам — мэмарыяльнай шыльдай, каб паставіць яе на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў
Глеб Лабадзенка прыехаў з падарункам — мэмарыяльнай шыльдай, каб паставіць яе на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў

Прэмія імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ўручаецца выдатным беларусам, якія праявілі сябе ў грамадзкай ці творчай дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны.

Ляўрэатамі ў розны час станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, краязнаўцы Алесь Белакоз і Ада Райчонак, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, літаратары і палітыкі Ўладзімір Някляеў і Павал Севярынец, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч, рэжысэр Валеры Мазынскі, грамадзкі дзеяч Зьміцер Дашкевіч.

Глеб Лабадзенка вядомы як журналіст, грамадзкі актывіст, аўтар курсаў «Мова нанова». Зь нядаўніх ягоных ініцыятыў — збор грошай на першы помнік Тадэвушу Касцьюшку ў Беларусі, мэмарыяльныя дошкі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну, бронзавую дошку да 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР.

Глеб Лабадзенка: Ратаўнікі сказалі — для нас гонар паставіць помнік па Барадуліну

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG