7 ліпеня ў Віцебску штогод згадваюць сусьветна вядомага мастака.
Да юбілейных датаў у горадзе рыхтуюць цэлыя цыклі мерапрыемстваў. Але нават «някруглыя» даты заўжды адзначаюцца — ускладаньнем кветак да помніка на вуліцы Пакроўскай, роднай вуліцы Марка Шагала. І канцэртам у дворыку дому-музэю, дзе прайшло дзяцінства будучага Мэтра жывапісу.
Зь Віцебскам Шагала лучыць ня толькі паходжаньне: мастак шчыра прызнаваўся, што гэты горад яго натхняе і што памяць пра вузкія вулачкі, брукаванку пад нагамі і блакітнае неба над дахамі невысокіх дамкоў ня сьцерлася да самых апошніх ягоных дзён.
Мастак адышоў у лепшы сьвет далёка ад сваёй радзімы, але кожны віцяблянін мае ў сэрцы гэты сантымэнт — датычнасьць да фантастычнага сьвету творчасьці «нашага Марка Захаравіча».