Сьвятлана Ціханоўская 1–4 ліпеня знаходзіцца ў Ісьляндыі. У ходзе яе візыту прэзыдэнт Ісьляндыі заявіў аб падтрымцы патрабаваньняў беларускага народу.
Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ шэсьць чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасьці.
Ядвіга Малашчанка з гімназіі № 4 атрымала папярэджаньне. Сябрам камісіі яна заявіла, што нацыянальны сьцяг дарагі для яе сям’і.
Літва, у сваю чаргу, вядзе расьсьледаваньне ў справе ўдзелу беларускіх чыноўнікаў у перакіданьні мігрантаў з Азіі на тэрыторыю Эўразьвязу.
Для ўзмацненьня аховы мяжы з Беларусьсю ад мігрантаў у Літву прыбудзе група з 30 супрацоўнікаў агенцтва Эўразьвязу ў справе бясьпекі зьнешніх межаў (Frontex), паведаміла прэс-служба МУС Літвы.
Рух «За свабоду» 25 чэрвеня атрымаў зь Міністэрства юстыцыі прадпісаньне да 13 ліпеня падаць шэраг дакумэнтаў у рамках вывучэньня дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.
Перавод блогера Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапегі пад хатні арышт выглядае як цынічны выкрут уладаў Беларусі, каб дамагчыся адмены міжнародных санкцыяў, уведзеных пасьля іх затрыманьня.
Злучаныя Штаты Амэрыкі вітаюць увядзеньне новых сэктаральных санкцый Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску і будуць назіраць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі ў найбліжэйшыя тыдні.
Разьвіцьцё падзеяў вакол інцыдэнту з самалётам Ryanair абмяркоўвалася падчас дэбатаў «Сытуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Эўропы», якія правяла 23 чэрвеня ў францускім Страсбуры Парляменцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ).
Новыя санкцыйныя меры ў дачыненьні да шэрагу беларускіх кампаній і фізычных асобаў прывялі да істотнага падзеньня цэнаў на суверэнныя эўрааблігацыі Беларусі.
У кампаніі заявілі: «Уключэньне Шатрова ў санкцыйны сьпіс абапіраецца на абсурдныя і бяздоказныя тэзісы»
Ірак гатовы да дыялёгу аб праблеме сваіх грамадзян, якія нелегальна прыбываюць у Літву з Беларусі, заявіў літоўскі міністар замежных спраў Габрыэлюс Ландсбэргіс паводле вынікаў сустрэчы 21 чэрвеня з ірацкім калегам Фуадам Хусэйнам.
Цяплей за ўсё было ў Акцябарскім на Гомельшчыне — 32,1 градуса. Але абсалютны рэкорд за ўсе гады застаўся нязьменным.
Аляксандар Чарвякоў і ягоны намесьнік у міністэрстве сьцьвярджаюць, што эканоміка дзяржавы нават пасьля ўвядзеньня санкцый дэманструе рост.
Затрыманы ў Менску блогер Раман Пратасевіч адмаўляе інфармацыю аб яго допыце прадстаўнікамі так званай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР).
«Рады, што мы прыйшлі да згоды аб санкцыях у дачыненьні да Беларусі, якія будуць жорсткімі і мэтанакіраванымі», — заявіў міністар замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг.
17 чэрвеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова зь яго калегам зь Вялікай Брытаніі Дамінікам Раабам. Гутарка прайшла з ініцыятывы брытанскага боку, паведамляе прэс-служба расейскага МЗС.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што ЗША ўсьведамляюць пагрозы, зь якімі сутыкаюцца балтыйскія дзяржавы, і ведаюць пра «штораз больш агрэсіўную пазыцыю Расеі і яе імкненьне ўбудаваць Беларусь у расейскую вайсковую архітэктуру«.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс раскрытыкаваў правядзеньне прэс-канфэрэнцыі з удзелам арыштаванага журналіста Рамана Пратасевіча.
Па словах кіраўніка МЗС, краіны Захаду ў 2020 годзе спрычыніліся да 8 тэрактаў, спробы перавароту і да вайны ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ