Святлана Ціханоўская падтрымала адпраўленага ў адстаўку праваслаўнага архіяпіскапа Арцемія. Прычынай адстаўкі ярарха стала «яго адкрытая сумленнасьць», сказала Ціханоўская ў сваім відэазвароце.
Пра гэта Інгрыдэ Шыманіце заявіла на сустрэчы з аўстрыйскім канцлерам. Яна заклікала неадкладна ўвесьці чацьвёрты і пяты санкцыйныя пакеты супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня.
Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволенага Васіля Логвінава палітвязьнем. Агульная колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася да 477.
Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 214 «Аб Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь» і такім чынам зацьвердзіў новыя палажэньні аб ім і працоўным органе дзяржаўным сакратарыяце Савету бясьпекі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Улады Беларусі маюць намер адстойваць сваю пазыцыю па інцыдэнце з пасадкай самалёта Ryanair у менскім аэрапорце ў судовым парадку, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка ў інтэрвію на тэлеканале «Беларусь 1».
Менск парушыў нормы, якія прымаюцца нават дыктатарамі, заявіў выканаўчы намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс (Нідэрлянды), камэнтуючы інцыдэнт на літоўска-беларускім памежным пераходзе «Мядзінінкай — Каменны Лог».
На мяжы зь Літвой затрыманыя ўдзельнікі жнівеньскіх пратэстаў у Берасьці, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Праўладны Беларускі саюз журналістаў могуць пазбавіць членства ў Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ).
Арыштаваны беларускімі ўладамі пасьля вымушанай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair Раман Пратасевіч — не тэрарыст, а блогер і журналіст, заявіў канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц 4 чэрвеня на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме з удзелам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Суды ў Менску 3 чэрвеня вынесьлі рашэньні ў дачыненьні да сама меней 15 затрыманых паводле арт. 24.23 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Як паведаміў галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, рэдакцыя знаходзіцца ў суседнім памяшканьні з крамай нацыянальнай сымболікі «Адметнасць».
Дзяржаўная інспэкцыя бясьпекі ядзернай энэргетыкі Літвы настойвае на прыпыненьні працы Беларускай АЭС, нягледзячы на выдадзеную напярэдадні ліцэнзію на прамысловую эксплюатацыю першага энэргаблёку.
Амэрыканскія сэнатары 1 чэрвеня сустрэліся ў Вільні зь Сьвятланай Ціханоўскай і запрасілі яе ў Вашынгтон для выступленьня ў Сэнаце.
Як заявіла ягоная абаронца, у Пратасевіча «усё добра, ён бадзёры, пазытыўны і вясёлы, хвалявацца няма чаго».
Нэгатыўнае стаўленьне да дзеяньняў уладаў Беларусі выказалі таксама Нямеччына, Грэцыя, Літва, Польшча, Францыя, кіраўніцтва Эўразьвязу і NATO.
Партыя БНФ патрабуе праверкі ўмоваў утрыманьня ў папраўчай калёніі № 17 і расьследаваньня абставінаў сьмерці палітзьняволенага, сябры сойму партыі Вітольда Ашурка, гаворыцца ў заяве арганізацыі ад 22 траўня.
19 траўня адмысловая камісія на чале з епіскапам Аляксандрам Яшэўскім прыняла рашэньне зьвярнуцца ў замежныя каталіцкія арганізацыі з просьбай аб дапамозе.
Зь лета мінулага году ў Беларусі працягваецца «небывалы шквал рэпрэсій супраць журналістаў», заявіў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падчас онлайн-брыфінгу 21 траўня.
26-гадовую Тацяну Нямкевіч арыштавалі на 15 сутак рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску. Адміністрацыйны пратакол разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі заклікаў «да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сёньняшнія часы, у XXI стагодзьдзі, перасьледуюць за праўду, за веру, за тое, што ён сапраўдны чалавек».
Загрузіць яшчэ