Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заяўляе, што не заўсёды атрымлівае «поўныя адказы ад калег» зь Літвы


Дзяржаўны памежны камітэт
Дзяржаўны памежны камітэт

Літва, у сваю чаргу, вядзе расьсьледаваньне ў справе ўдзелу беларускіх чыноўнікаў у перакіданьні мігрантаў з Азіі на тэрыторыю Эўразьвязу.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не заўсёды атрымлівае ад літоўскага боку поўныя адказы на свае запыты, заявіў у праграме «Галоўны этэр» на тэлеканале «Беларусь 1» афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Ён адзначыў, што ведамства на запыты ад літоўскага боку дае «дакладныя і аргумэнтаваныя адказы», а вось ад калег зь Літвы ў «апошні час» не заўсёды прыходзяць «поўныя адказы». Бычкоўскі растлумачыў, што ахова мяжы ажыцьцяўляецца з двух бакоў, і «раней намаганьні каардынаваліся».

Начальнік Смаргонскай памежнай групы Максім Бутранец заявіў, што колькасьць мігрантаў на яго ўчастку «знаходзіцца на звычайным узроўні». Ён сказаў, што колькасьць выяўленых і затрыманых памежнікамі Смаргоняў грамадзян Аўганістану, Іраку, Турэччыны, Шры-Ланкі супастаўныя зь лічбамі папярэдніх 5-7 гадоў і «не выходзяць за рамкі прагнозу, характэрнага для вяснова-летняга пэрыяду».

За мінулыя выходныя літоўскія памежнікі затрымалі 47 мігрантаў, якія парушылі мяжу зь беларускага боку і трапілі на тэрыторыю Эўразьвязу. Дзяржаўнае бюро бясьпекі Літвы напярэдадні паведаміла, што ўсяго за 2021 год у Літву зь Беларусі спрабавалі ўехаць 555 мігрантаў, у тым ліку 39 беларусаў. Гэта амаль у сем разоў больш, чым было за ўвесь 2020 год.

Міністарка ўнутраных справаў краіны Агне Білатайце 27 чэрвеня заявіла, што Літва мае канкрэтныя доказы датычнасьці беларускіх чыноўнікаў да працэсу перавозкі мігрантаў у Літву, паводле яе, «гэта арганізаваная дзейнасьць, пэўная схема — добра арганізаваная, сплянаваная». Перавозка аднаго чалавека, згодна з інфармацыяй МУС Літвы, каштуе каля 15 тысяч даляраў, таму гэта «відавочна прыбытковае злачынства з удзелам рэжыму і саміх чыноўнікаў».

Па словах міністаркі, мэта — у самыя кароткія тэрміны ахапіць усю мяжу зь Беларусьсю сучаснымі сыстэмамі відэаназіраньня, якія на гэты момант пакрываюць усяго 38% мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG