Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінʼюст распачаў праверку руху «За свабоду»


Юрась Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду»
Юрась Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду»

Рух «За свабоду» 25 чэрвеня атрымаў зь Міністэрства юстыцыі прадпісаньне да 13 ліпеня падаць шэраг дакумэнтаў у рамках вывучэньня дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.

Ведамства запатрабавала дакумэнты ў сувязі з правядзеньнем «кантрольных мерапрыемстваў па вывучэньні дзейнасьці праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага абʼяднаньня „Рух «За свабоду»“ на прадмет адпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства і статуту гэтай арганізацыі».

«Апошнія гады і нават дзесяцігодзьдзі ўзаемадзеяньне грамадзкіх абʼяднаньняў і рэгіструючага органа адбываліся па прынцыпе: няма відавочных парушэньняў — Мін'юст ня ўмешваўся ў дзейнасьць, калі былі — Мінʼюст выносіў папярэджаньне. Зараз мы бачым адыход ад гэтай практыкі», — заявіў БелаПАН старшыня руху Юрась Губарэвіч.

На яго думку, улічваючы, колькі падобных прадпісаньняў ужо атрымана, гаворка можа ісьці аб татальнай праверцы дзейнасьці грамадзкіх абʼяднаньняў.

Паводле яго слоў, грамадзкае абʼяднаньне мае намер прадставіць неабходныя дакумэнты і спадзяецца на здаровы розум у гэтым пытаньні.

Пра «маштабную праверку» дзейнасьці 21 чэрвеня заявіла Беларуская асацыяцыя журналістаў. 11 чэрвеня падобнае прадпісаньне атрымаў Беларускі ПЭН-цэнтар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG