Рашэньне прынятае па выніках перамоваў намесьніка міністра ўнутраных спраў Арнольдаса Абрамавічуса і прадстаўнікоў Frontex на чале з дырэктарам Фабрысам Лэджэры.
Адзначаецца, што ў ліпені Лэджэры прыбудзе ў Літву для вывучэньня сытуацыі на месцы. Кіраўнік Frontex заявіў, што агенцтва акажа краіне неабходную падтрымку як у ахове мяжы, так і ў вяртаньні мігрантаў. «Мы поўныя рашучасьці падтрымаць Літву — гэта праява эўрапейскай салідарнасьці», — сказаў Лэджэры.
Арнольдас Абрамавічус падзякаваў суразмоўцы за хуткую рэакцыю на просьбу аб дапамозе і рашэньні накіраваць групу супрацоўнікаў Frontex на ўзмацненьне памежнай службы. «Спадзяемся, што агульнымі намаганьнямі мы прадухілім нелегальную міграцыю праз Літву», — сказаў намесьнік міністра.
У паведамленьні ведамства адзначаецца, што памежнікам на беларускім напрамку дапамагаюць Служба грамадзкай бясьпекі і Саюз стралкоў Літвы.Паводле зьвестак МУС, з пачатку году ў Літву з Беларусі спрабавалі ўехаць 508 мігрантаў — удвая больш, чым за тры папярэднія гады.