Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings прагназуе, што беларуская эканоміка скароціцца на 5% у 2020 годзе на тле рэзкага пагаршэньня зьнешняга попыту, а таксама ўплыву абмежавальных захадаў.
Дачка журналіста прасачыла тэлефон бацькі праз адмысловую праграму — апарат знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Гогаля, 18. Гэта аддзел міліцыі Ленінскага раёну Бабруйску.
Урад зьняў забарону на вываз за межы Беларусі асобных відаў мэдычных тавараў, гэта вынікае з пастановы Саўміну № 276, апублікаванай 9 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, два супрацоўнікі міліцыі ў форме і адзін у цывільным затрымалі актывіста каля 17.00 у кватэры па месцы жыхарства. Мяркуецца, што яго даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.
«Польшча хацела б быць часткай гэтага жаданьня Беларусі дывэрсыфікаваць крыніцы энэргіі».
Захады падтрымкі беларускай эканомікі дасягнуць некалькіх адсоткаў ад ВУП, паведаміў вечарам 26 красавіка ў эфіры тэлеканалу СТВ намесьнік міністра эканомікі Дзьмітрый Матусевіч.
Пракурорскія работнікі выявілі факты доўгай стаянкі транзытных кіроўцаў у месцах, ня вызначаных пастановай. Пры праверцы дакумэнтаў кіроўцы не выкарыстоўвалі прадметаў індывідуальнай засьцярогі.
Каталіцкі касьцёл ня можа дамагчыся ад Міністэрства аховы здароўя Беларусі адказаў на пытаньні пра арганізацыю бясьпекі вернікаў падчас пандэміі каранавірусу, заявіў старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.
МЗС Беларусі просіць Літву перадаць дакладныя зьвесткі пра нейкія «пэўныя ачагі на беларускай тэрыторыі і выпадкі сьмерці, якія зафіксаваныя», калі такія зьвесткі існуюць на самай справе.
Неадкладна вызваліць галоўнага рэдактара інтэрнэт-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука і зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні заклікала міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў», якая базуецца ў Францыі.
Невядомы 28 сакавіка паведаміў, што у Менску і Менскім раёне нібыта замінаваныя тры гандлёвыя цэнтры.
«І Беларусь, і Ўкраіна знаходзяцца ў небясьпецы» у сувязі з жаданьнем Пуціна бачыць заходнія межы «гістарычнай Расеі» там, дзе праходзіла мяжа Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII ст., пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Вайскоўцы 42-га батальёну марской пяхоты Ўзброеных сіл Вялікай Брытаніі 15 сакавіка пакінулі Беларусь, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
14 сакавіка ў Дарагічыне ў галасаваньні за адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах перамог кіраўнік руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, паведамілі БелаПАН у прэс-службе праймэрыз.
У сувязі з распаўсюдам каранавірусу COVID-19 Польшча прыняла рашэньне аб спыненьні міжнародных чыгуначных зносін, у тым ліку часова прыпыняецца курсіраваньне цягнікоў беларускага фармаваньня.
Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец перамог на выбарах адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Наваполацку. Галасаваньне прайшло 7 сакавіка ў канфэрэнц-залі гатэлю «Нафтан».
У адказ новы прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што падтрымлівае гэтую думку.
23 лютага ў цэнтры Берасьця ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра сёмае ў 2020 годзе падвышэньне цэн на паліва на аўтазаправачных станцыях. Традыцыйна, цэны павялічацца на 1 капейку.
Мінулы 7 лютага ў Сочы расейска-беларускі саміт канчаткова падкрэсьліў, што праект аншлюсу Беларусі быў блефам. Такую думку выказаў вядомы расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі ў сваёй аўтарскай праграме на радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Загрузіць яшчэ