Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўныя маскі беларускай вытворчасьці цяпер можна прадаваць за мяжу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад зьняў забарону на вываз за межы Беларусі асобных відаў мэдычных тавараў, гэта вынікае з пастановы Саўміну № 276, апублікаванай 9 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Гэтым дакумэнтам унесеныя зьмены ў дадатак да пастановы Савету міністраў ад 17 сакавіка 2020 году № 149 «Аб увядзеньні часовай забароны на вываз асобных відаў тавараў з Рэспублікі Беларусь». У прыватнасьці, выключаная пазыцыя «Бінты, вата, марля і іншае». Дазволена таксама вывозіць з краіны мэдычныя маскі, але толькі беларускай вытворчасьці.

У сакавіку была ўведзеная часовая забарона на вываз зь Беларусі асобных відаў тавараў мэдычнага прызначэньня незалежна ад краіны іх паходжаньня. У пералік сярод іншага ўвайшлі хірургічныя халаты, маскі аднаразовыя і для шматразовага прымяненьня, бахілы, бінты, вата, марля і іншыя тавары.

21 красавіка падчас наведаньня прадпрыемства «Славянка» ў Бабруйску Аляксандар Лукашэнка даручыў наладзіць экспарт засьцерагальных масак пасьля насычэньня ўнутранага рынку. «Мы практычна насыцілі маскамі рынак. Ужо няма той вастрыні, — сказаў ён. — Але давайце гаварыць шчыра. За межамі попыт вялікі? Трэба рэалізоўваць. І мы кампэнсуем тыя выдаткі, якія панесьлі, закупляючы маскі ва ўсім сьвеце».

«Трэба прадаваць, калі ёсьць попыт, — запатрабаваў Лукашэнка. — Просяць жа расейцы, латышы гэтыя маскі. Чаму не прадаць? Трэба дапамагчы людзям. Усе прадаюць маскі. Гэта істотны тавар. Паглядзіце на Кітайскую Народную Рэспубліку. Я думаю, яны ўжо мільярд масак прадалі. Таму трэба вырабляць і прадаваць».

Прадпрыемствы «Беллегпраму» плянуюць найбліжэйшым часам экспартаваць першыя партыі засьцерагальных масак у Расею і Нямеччыну.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG