У індустрыяльным парку «Вялікі камень» каля Менску працуюць каля 500 кітайцаў. 400 зь іх зьехалі на вакацыі ў Кітай.
У 2019 годзе беларускія крамы прадалі ў розьніцу алькагольных напояў і піва на 3,9 мільярда рублёў (8,7% усяго розьнічнага таваразвароту гандлю), сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Да аргкамітэту Ўсебеларускага кангрэсу за незалежнасьць далучыліся Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя-БНФ і рух салідарнасьці «Разам». Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні аргкамітэту 23 студзеня, паведаміў старшыня аргкамітэту кангрэсу Ігар Рынкевіч.
У Беларусі ад 1 студзеня яшчэ на шэсьць месяцаў павышаны пэнсійны ўзрост: жанчыны могуць сыходзіць на пэнсію ў 57 гадоў, мужчыны — у 62. Да 2022 года пэнсійны ўзрост дасягне 58 і 63 гадоў адпаведна.
Каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты 25 сьнежня адзначаюць адно з найбольш важных у хрысьціянстве сьвятаў — Божае Нараджэньне. Ва ўсіх беларускіх храмах гэтых канфэсій праходзяць урачыстыя набажэнствы.
У кастрычніку 2019 году сярэдні заробак у Беларусі быў амаль на 23% ніжэйшы за сярэдні заробак у Расеі.
Эўразьвяз прапанаваў Беларусі падпісаць дамову аб спрашчэньні візавага рэжыму ў студзені 2020 году. Калі гэтае пагадненьне не пасьпеюць ратыфікаваць да 2 лютага, беларусаў чакаюць шэнгенскія візы па 80 эўра; калі пасьпеюць — па 35.
На нарадзе ў пытаньнях разьвіцьця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласьці 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка адзначыў актыўнасьць мясцовых жыхароў на мінулых парлямэнцкіх выбарах.
Прадстаўнік ЦВК пракамэнтаваў журналістам сытуацыю з пазбаўленьнем акрэдытацыі 35 назіральнікаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Бабруйску
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, адмовіўся ад сустрэч з выбарнікамі ў актавых залах школ.
На перадвыбарную сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кадравым дыпляматам Андрэем Савіных, якога падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, ніхто не прыйшоў. Пра гэта сам Савіных паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
5 лістапада на тэлеканале «Беларусь 3» прайшлі дэбаты кандыдатаў у дэпутаты ад Гомельскай-Савецкай акругі № 34. У акрузе зарэгістраваныя чатыры кандыдаты.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак, якая балятуецца на новы тэрмін, ня лічыць абавязковай публікацыю дэклярацый чыноўнікаў аб даходах.
У Менску 2 лістапада адбыліся шэсьце і мітынг «памяці загінулых ад канабісу» (марыхуаны). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты грамадзянскай ініцыятывы Legalize Belarus, якія ўваходзяць у склад нефармальнага аб’яднаньня кандыдатаў у дэпутаты «Маладзёжны блёк».
Былы міністар замежных спраў Украіны (2014–2019) Павел Клімкін на ток-шоў «Рэха Ўкраіны» тэлеканала «Прямий» (Кіеў) расказаў, як яны сумесна з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімірам Макеем выкарыстоўвалі «цікавую практыку», якая раздражняла Расею.
У Берасьці на плошчы Леніна 13 кастрычніка апоўдні чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Беларусь і Чэхія заключылі адміністрацыйнае пагадненьне аб прымяненьні дамовы паміж дзьвюма краінамі аб пэнсійным забесьпячэньні.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 22 верасьня розьнічных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва на 1 капейку.
Партыя БНФ вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такое рашэньне было прынятае 21 верасьня на XIX зьезьдзе партыі ў Менску.
25 жніўня апоўдні на плошчы Леніна ў Берасьці чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Загрузіць яшчэ