5 сакавіка вытворчае аб’яднаньне «Гомсельмаш», якое мае цяпер статус адкрытага акцыянэрнага таварыства, працуе апошні дзень перад чарговым калектыўным адпачынкам.
Адкрытая тысячакілямэтровая мяжа Беларусі з Расейскай Фэдэрацыяй з прылеглымі да яе радыяцыйнымі зонамі адчужэньня дужа вабяць расейцаў— яны едуць сюды на джыпах са зброяй, ладзячы на беларускай тэрыторыі «царскія паляваньні».
Віктару было толькі 25 поўных гадоў. Цяпер ён, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў моргу віетнамскага гораду Далата, непадалёк ад папулярнага ў турыстаў вадаспада Пангур, дзе й здарылася трагедыя.
З пачаткам сакавіка каля паловы прадпрымальнікаў Гомеля пасьля двухмесячнага перапынку аднавілі працу. Нягледзячы на пратэсты, праблемы прадпрымальнікаў улады ня вырашылі.
У вёсцы Новае Палесьсе Лельчыцкага раёну няма ўжо ні школы, ні пошты, ні мэдычнага пункту.
Найбуйнейшы на Гомельшчыне аўтобусны парк № 1 паведаміў сваім працаўнікам, што цяпер заробак будзе выплачвацца ў апошні дзень наступнага месяца.
Бацькі Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага толькі сёньня ад журналістаў даведаліся, што Міністэрства сацыяльнай палітыкі Ўкраіны зацьвердзіла пастанову «Аб пажыцьцёвай стыпэндыі памяці М. Жызьнеўскага».
24 лютага судзьдзя Жлобінскага раённага суду Валянціна Сапонава аштрафавала гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага адразу паводле двух адміністрацыйных пратаколаў — за выраб прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі.
Сотні жыхароў вёскі Ігаўка, пасёлкаў Майскі і Высакапольле пратэстуюць супраць разьмяшчэньня тут палігону прамысловых адкідаў Добрускай папяровай фабрыкі «Герой працы» і новай вытворчасьці крэйдаваных і некрэйдаваных відаў трохслойнага кардону.
Сума штрафаў у незалежнага журналіста і без таго перавысіла 53 мільёны рублёў.
Пасьля працяглага перапынку каля паловы прадпрымальнікаў Прывакзальнага рынку Гомеля аднавілі працу. Аднак гандаль не прыносіць ні задавальненьня, ні прыбытку.
У невялічкай вёсцы Новае Палесьсе Лельчыцкага раёну 15 лютага гукалі вясну. Гэтае сьвята народнага календара па-мясцоваму называецца яшчэ Стрэчаньне або Грамніцы.
Дваццацісямігадовы жыхар вёскі Асташкавічы Сьветлагорскага раёну, ад якога зацяжарала 14-гадовая мясцовая школьніца, не пагадзіўся з выракам раённага суду аб трохгадовым турэмным зьняволеньні.
У Сьветлагорскім раёне 14-гадовая школьніца зьбіраецца стаць маці.
Група прадпрымальнікаў зьвярнулася ў Гомельскі гарвыканкам з заявай на правядзеньне мітынгу.
Мясцовыя чыноўнікі ня здолелелі сабраць каля паўмільярда рублёў, каб запрасіць у горад расейскую поп-зорку.
Суд спыніў справу супраць незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай за працу без акрэдытацыі.
4 лютага судзьдзя Буда-Кашалёўскага раённага суду Ўладзімер Пракапенка аштрафаваў гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага на 40 базавых велічыняў
З 1 лютага гомельская служба таксі «Аўтаміг 181» увяла ў дзённы час аблегчаны тарыф на перавозку пасажыраў. Гэта выклікала пратэст у кіроўцаў.
У райцэнтры Лельчыцы талаю вадою падтапіла некалькі прыватных падворкаў.
Загрузіць яшчэ