На Гомельшчыне рэгіструецца сэзонны рост вострых рэсьпіраторных захворваньняў.
Гомельскі журналіст-фрылянсэр Кастусь Жукоўскі стаў своеасаблівым рэкардсмэнам па колькасьці атрыманых штрафаў за прафэсійную дзейнасьць. На 4 лютага яго зноў выклікаюць у суд.
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў выйшлі ў Гомелі да аблвыканкаму. Людзі патрабуюць адмены ўказу № 222, які спаралізаваў іхнюю працу.
28 студзеня ў Гомелі ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай адбылася прэзэнтацыя зборніка этнаграфічных нарысаў «На мяжы межаў» Ларысы Раманавай.
Беларусь плянуе прадаць сёлета на аўкцыёнах і конкурсах 60 прадпрыемстваў.
Біяграфія многіх людзей, якія ў 90-я ад безграшоўя і беспрацоўя пайшлі гандляваць на рынкі, сёлета можа зрабіць яшчэ адзін круты віраж.
22 студзеня ў Гомелі адзначалі другую гадавіну з дня трагічнай гібелі беларускага героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага.
22 студзеня — другая гадавіна з дня трагічнай гібелі беларуса Міхася Жызьнеўскага, актыўнага ўдзельніка ўкраінскай рэвалюцыі Годнасьці і Свабоды.
«Улада сьцьвярджае, што ў Беларусі неабходна падвышаць узрост выхаду на пэнсію. Як вы ставіцеся да гэтага?» На пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Вадохрышча Хрыстова ў Гомелі кожны год зьбірае сотні гараджанаў.
Рэпартаж Свабоды з абменных пунктаў Гомеля, дзе назіраецца ажыятаж з прычыны дэвальвацыі беларускай валюты.
Чыноўнікі Гомельскага аблвыканкаму пагадзіліся стварыць ініцыятыўную групу дзеля вырашэньня праблемных пытаньняў у сувязі з указам № 222.
Тэлеапэратар прызнаны вінаватым ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі і пакараны адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічыняў — гэта адпавядае 7 мільёнам 350 тысячам рублёў.
Каля трохсот прадпрымальнікаў з розных рынкаў Гомеля сабраліся а 16-ай гадзіне каля параднага ўваходу аблвыканкаму.
Толькі адзіночныя прадпрымальнікі аднавілі працу на рынках Гомеля пасьля калядных сьвятаў.
Інтэрвію Свабоды з мазырскай настаўніцай, якая выявілася ваяўнічай блогеркай, прыхільніцай «рускага міру» і сэпаратысцкіх узброеных груповак ДНР і ЛНР ва Ўкраіне.
«Зь якімі прыкметамі эканамічнага крызісу ў Беларусі вам асабіста давялося сутыкнуцца?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Грамадзкі актывіст і праваабаронца са Сьветлагорску Ігар Песікаў судзіцца з раённым аддзелам адукацыі, а таксама з дырэкцыямі СДЮСШАР № 4 і мясцовай гімназіі.
Пасьля непрацяглага зацішша, зьвязанага, хутчэй за ўсё, зь мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі, на Гомельшчыне аднавіўся наступ уладаў на свабоду слова.
Выйшла новая кніга пра нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. У рамане «Воляй абраны» Анатоль Бароўскі піша пра каханьне Кастуся і Марыі Ямант.
Загрузіць яшчэ