Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія прадпрымальнікі хочуць сабраць тысячны мітынг


Цэнтральны рынак у Гомелі амаль пустуе
Цэнтральны рынак у Гомелі амаль пустуе

Група прадпрымальнікаў зьвярнулася ў Гомельскі гарвыканкам з заявай на правядзеньне мітынгу.

Арганізатары хочуць зладзіць мітынг 22 лютага ў Навабеліцкім раёне Гомеля каля зоны адпачынку «Пруды».

«Мы хочам, каб нас пачулі. Двойчы мы хадзілі да аблвыканкаму, езьдзілі на эканамічны форум у Менск — і цішыня. Зрухаў няма. І працаваць мы ня можам з прычыны ўвядзеньня ў дзеяньне ўказу № 222, якім забаронена гандляваць таварамі без сэртыфікатаў, хоць яны й купленыя ў Расеі. Таму будзем мітынгаваць», — кажа адна з заяўніц масавай акцыі.

У замове ў гарвыканкам арганізатары пазначылі, што ў мітынгу возьмуць удзел да тысячы чалавек — гэта самі прадпрымальнікі, рэалізатары, якія таксама засталіся бяз працы, і проста неабыякавыя гараджане, якія страцілі магчымасьць адзяваць і абуваць свае сем’і на рынках па недарагіх коштах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG