Мазырскі раённы суд аштрафаваў гомельскіх журналістаў-фрылянсэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына за незаконны выраб прадукцыі СМІ на 50 і 20 базавых велічыняў, што складае адпаведна 1150 і 460 беларускіх рублёў.
Суд Савецкага раёну Гомля ня стаў разглядаць адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненьні да блогера Максіма Філіповіча на «фактычную падмену дзяржаўных СМІ».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна прысвоіў беларусу Міхасю Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны. Зорку Героя і адпаведны дакумэнт украінскі прэзыдэнт уручыў бацькам Міхася — Ніне і Міхаілу Жызьнеўскім.
Міністэрства аховы здароўя адмовілася надалей працягваць перапіску з чарнобыльскім ліквідатарам з Калінкавічаў Васілём Сіліверстам наконт устанаўленьня прычыннай сувязі яго інваліднасьці з службай і працай у 30-кілямэтровай зоне Чарнобыльскай АЭС.
Дэмакратычныя актывісты Гомля на сустрэчы зь лідэрам Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Мікалаем Статкевічам аднагалосна падтрымалі прапанову працягнуць вулічныя грамадзкія акцыі.
8 чэрвеня лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч мае сустрэцца з дэмакратычнымі актывістамі Гомля.
Гомельскі блогер Максім Філіповіч зьвярнуўся ў гарадзкі Сьледчы камітэт з просьбай разабрацца ў чарговым абвінавачваньні яго за нібыта незаконны распаўсюд інфармацыйных паведамленьняў.
Цэнтар беларускай мовы ў Гомелі, створаны сёлета высілкамі мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, арыентуецца на працу зь дзецьмі і дарослымі.
Іх продкі праглі свабоды і зямлі і самаходзь прыехалі ў Сыбір, дзе захавалі беларускую мову, звычаі і старажытны рэцэпт прыгатаваньня жытняга піва.
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэатка літаратурнага Нобэля, усё ж такі наведае Гомель. І мае адбыцца гэта 7 ліпеня. Пра гэта сёньня сказаў грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора, пагутарыўшы зь пісьменьніцай.
Магілёўскі актывіст прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі адзначыў Міжнародны дзень абароны дзяцей зборам подпісаў у абарону правоў Мікалая Лукашэнкі.
Гомельская абласная бібліятэка імя Леніна адмовілася ад сустрэчы з нобэлеўскай ляўрэаткай у літаратуры, пісьменьніцай і зямлячкай Сьвятланай Алексіевіч.
30 траўня ў Гомельскім адкрытым акцыянэрным таварыстве «Мілкавіта» распачаўся і празь дзьве гадзіны прыпыніўся беспрэцэдэнтны выязны судовы працэс. Гендырэктар Сяргей Бабарыка зьвярнуўся ў суд Савецкага раёну з пазовам на кампэнсацыю шкоды, нанесенай, як сказана ў пазове, «працаўнікамі прадпрыемства пры выкананьні працоўных абавязкаў».
У Гомельскім АТ «Мілкавіта» распачынаецца беспрэцэдэнтны судовы разбор. Кіраўніцтва малочнай кампаніі прад’явіла пазовы ў суд адразу 205 работнікам прадпрыемства — яны абвінавачваюцца ў нястачы амаль паўтысячы тон сыравіннага малака на суму 142 тысячы рублёў.
Суд Савецкага раёну Гомля адмовіўся разглядаць калектыўную скаргу грамадзкіх актывістаў на ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары часовага ўтрыманьня УУС Гомельскага аблвыканкаму.
Гомельскія рэгіянальныя праваабаронцы «Беларускага Хэльсынскага камітэту» адмыслова заняліся пытаньнем сацыяльна-прававой неабароненасьці грамадзянаў Беларусі цыганскага паходжаньня.
На вечарыне памяці Максіма Багдановіча ў Гомлі гучалі вершы паэта на беларускай, украінскай і латыскай мовах.
Адразу ў трох крамах гомельскага акцыянэрнага таварыства «Цукаргандаль» зьявіцца «Паліцы дабра» зь бясплатнымі прадуктамі харчаваньня для бедных.
24 траўня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў не задаволіў скаргу сябра незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова на пакараньне адміністрацыйным штрафам за гучную лаянку і непадпарадкаваньне міліцыі.
Жыхары райцэнтру Лоеў, што на Гомельшчыне, заклапочаныя эканамічным заняпадам свайго раёну, зьвярнуліся да Аляксандара Лукашэнкі з просьбай разабрацца, чаму раён на 90-м годзе свайго існаваньня апынуўся ў гаротным стане.
Загрузіць яшчэ