У Мазыры мясцовыя рыбакі пратэставалі супраць перадачы ў арэнду 91 кілямэтра ракі Прыпяць. Аўкцыён па вызначэньні арандатара Мазырскі райвыканкам на даручэньне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту прызначыў на сёньня, 22 траўня.
20 траўня ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзілася традыцыйнае сьвята паэзіі «Дух— гэта, людзі, Я» — на памяць выбітнага беларускага творцы Анатоля Сыса.
19 траўня судзьдзя Гомельскага раённага суду Аляксандар Сусла прызнаў журналістку-фрылансэра Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі і аштрафаваў яе на 35 базавых велічыняў (805 рублёў). Прысутныя ў залі адрэагавалі на пастанову воклічам: «Ганьба!».
Судзьдзя Мазырскага раённага суду Сяргей Алёхін 18 траўня аштрафаваў грамадзкага актывіста, інваліда Рыгора Крывіцкага на 20 базавых велічынь (460 рублёў) за парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства.
Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду 16 траўня адхіліла касацыйную скаргу начальніка Лоеўскага РАУСу, падпалкоўніка міліцыі Ўладзімера Бухаўцова.
Пасьля 15-суткавага арышту ў Гомлі на волю выйшаў намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Увесь гэты час 48-гадовы палітык трымаў галадоўку.
Мазырскі райвыканкам па даручэньні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту выставіў на таргі 91 кілямэтар ракі Прыпяць і прылеглыя да яе пойменныя азярыны агульнай плошчаю 302,6 гектара.
У Буда-Кашалёве каля масласырзаводу міліцыя заблякавала на дзьве гадзіны аўтамабіль грамадзкага актывіста, журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
Гомельскія грамадзкія актывісты Ала Раманчык і Віктар Казлоў, а таксама журналіст-фрылансэр Яўген Меркіс, зьвярнуліся да пракурора Гомлю з просьбай прызнаць іхныя прэвэнтыўныя арышты ў дзень масавых акцыяў недармаедаў незаконнымі.
Cпрадвеку ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну ладзілі ўнікальны веснавы абрад «Юр’еўскі карагод». Традыцыя захавалася да нашых дзён і прэтэндуе на статус помніка нематэрыяльных каштоўнасьцяў міжнароднага значэньня.
За асьвятленьне акцый пратэсту «недармаедаў» журналіст-фрылансэр Яўген Меркіс аштрафаваны на 2645 рублёў. Справу разглядаў 5 траўня Савецкі суд Гомля.
У Савецкім судзе Гомлю разгледжаная адміністрацыйная справа паводле артыкулу ч. 2 22.9 КаАП у дачыненьні да журналіста-фрылянсэра Яўгена Меркіса.
Гомельскі грамадзкі актывіст, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў шукае грошы, каб цягам дзесяці дзён цалкам разьлічыцца за першатравеньскі мітынг, правесьці які яму дазволіў гарвыканкам.
Суд Савецкага раёну Гомеля на падставе двух адміністрацыйных пратаколаў пакараў намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова 15 суткамі арышту.
2 траўня ў Навабеліцкім судзе Гомлю мае разглядацца адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП) у дачыненьні да журналіста-фрылансэра, сябра БАЖ Яўгена Меркіса.
1 траўня ў Гомлі зьбіраюцца праводзіць дазволены мітынг. Заяўнік — сябра партыі «Зялёныя» Юрась Глушакоў. Пачатак а 12-й гадзіне на пляцоўцы каля ДК Таварыства глухіх «Віпра».
У Навабеліцкім раёне Гомля міліцыянты затрымалі журналіста-фрылансэра Яўгена Меркіса, абвінаваціўшы ў лаянцы.
У Цэнральным судзе Гомеля 29 красавіка разглядаліся адразу восем адміністрацыйных пратаколаў за незаконны выраб прадукцыі СМІў дачыненьні да двух журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына — паводле часткі 2, артыкулу 22.9 КаАП.
Бацькам героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, Ніне Васільеўне і Міхаілу Пятровічу Жызьнеўскім, беларускія мытнікі на пункце пропуску «Новая Гута» ўчынілі паглыблены асабісты дагляд.
Гомельскі блогер Максім Філіповіч пасьля чарговага 7-суткавага адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю. Яго судзілі чатыры разы за ўдзел у акцыях пратэсту «недармаедаў» і іх здыманьне на відэа.
Загрузіць яшчэ