Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч едзе ў Гомель: рэгіёны самі мусяць вызначыцца, якія і калі акцыі праводзіць


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

8 чэрвеня лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч мае сустрэцца з дэмакратычнымі актывістамі Гомля.

«Гэтая сустрэча, — паведаміў Свабодзе Статкевіч, — ладзіцца рэгіянальнай кааліцыяй БНК, паколькі ўсе мы працуем на роўных. Найперш, як той казаў, зьверым гадзіньнікі. Будзе падсумаваная дзейнасьць Беларускага нацыянальнага кангрэсу, створанага год таму; параімся і вызначым прыярытэтныя задачы і кірункі на будучыню. Супольна абмяркуем пляны грамадзкіх акцыяў. Цяпер ідзе шмат дэзынфармацыі, таму размова вочы ў вочы — найлепшы варыянт у гэтай сытуацыі».

Статкевіч дадае, што гамельчукі, зыходзячы з мэтазгоднасьці, самі мусяць вызначыць, якія масавыя акцыі і калі найлепш арганізоўваць. Агулам пазыцыйныя сілы рыхтуюцца да восені.

Паводле Статкевіча, 22 чэрвеня ў Менску будзе зладжаны пікет за вызваленьне палітвязьняў, а таксама супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў, заплянаваных на верасень. Пікет прымеркаваны да прыезду міністраў замежных спраў краінаў Цэнтральнаэўрапейскага рэгіёну.

Статкевіч заклікае правесьці акцыю пратэсту ў Менску 3 ліпеня.

Сустрэча Статкевіча ў Гомлі мае пачацца а 17-й гадзіне ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, 52.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG