Актывісты Руху салідарнасьці «Разам» сёньня ў Львове пікетавалі Генэральнае консульства Расеі, патрабуючы спыніць агрэсію супраць Украіны і вызваліць усіх палітычных вязьняў, што ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах, а таксама ўкраінскіх маракоў, захопленых у нядзелю, 25 лістапада, у Керчанскай пратоцы.