Рукапіснае Эвангельле, якое паходзіць з Наваградчыны, украінскія гісторыкі і мовазнаўцы называюць помнікам галіцка-валынскай традыцыі пісьменства і найкаштоўнейшай крыніцай вывучэньня ўкраінскае мовы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны папярэдне ўхваліла праект закону аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю, якія прадугледжваюць стратэгічны курс краіны на паўнавартаснае сяброўства ў Паўночнаатлянтычным альянсе (NATO) і Эўразьвязе.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім распараджэньнем прызначыў былога кіраўніка ўкраінскага ўраду Яўгена Марчука прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай менскай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
На міжнародным пункце пропуску «Новыя Ярылавічы — Новая Гута», што на мяжы Чарнігаўскай і Гомельскай вобласьці, рух транспарту цалкам адноўлены — легкавыя аўтамабілі бесьперашкодна заяжджаюць на афармленьне, невялікая чарга ўтварылася для грузавога транспарту.
Справу беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко, які ўжо амаль год знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Марыюпалю праз падазрэньне ў выкраданьні чалавека, наўмысным забойстве і бандытызьме, будзе разглядаць суд прысяжных.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла перайменаваньне Кіраваградзкай вобласьці ў Крапіўніцкую і адмовілася зьмяніць назву Днепрапятроўскай на Січаслаўскаю.
Украінскія ўласьнікі так званых «эўраблях», неразмытненых аўтамабіляў з краінаў Эўразьвязу, абвясьцілі бестэрміновы страйк, каб дамагчыся спрошчаных умоваў для перарэгістрацыі іхных транспартных сродкаў і зьніжэньня падаткаў пры ўвозе на ўкраінскую тэрыторыю.
Грамадзяніна Беларусі Івана Марчука ва Ўкраіне падазраюць у падпальваньні прадпрыемстваў і гандлі зброяй у складзе групы.
Супольная беларуска-украінская дэмаркацыйная камісія ўзгадніла 400 месцаў, дзе маюць паставіць памежныя знакі, у тым ліку на спрэчнай тэрыторыі ў Жытомірскай і Валынскай абласьцях.
Сёньня акторы «Беларускага свабоднага тэатру» зноў выйдуць на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Івана Франка ў Кіеве.
Усяго на ўкраінскім рынку працуюць больш за 10 замежных і нацыянальных авіякампаній-лоўкостэраў, у Беларусі — ніводнай.
У Беларусі справа супраць Вячаслава Кушнера, які абвінавачваецца ў перадачы хабару, была заведзеная ў 2017 годзе — праз год пасьля ягонага пераезду ва Ўкраіну, на падставе паказаньняў аднаго яго колішняга падначаленага.
Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні Асноўнай групы Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы 31 кастрычніка выступіў з шэрагам ініцыятываў дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Кіеў працягвае эўраінтэграцыю, цяпер і ў электраэнэргетыцы.
Грошы ад продажу квіткоў на спэктакль Burning Doors перададуць сем’ям украінскіх палітвязьняў у Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзначаліць украінскую дэлегацыю на паседжаньні асноўнай групы Мюнхенскай бясьпекавай канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў Менску з 31 кастрычніка па 1 лістапада.
У Менску затрымалі і дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі вядомага ва Ўкраіне бізнэсоўца Міколу Латанскага.
Перамовы ішлі некалькі гадоў.
Кіраўнік кіеўскай Студыі натыўнай рэклямы ZDATNI Мікола Балабан, якога ўначы 25 кастрычніка затрымлівалі ў Менску для высьвятленьня асобы, бесьперашкодна вярнуўся ў Кіеў і выйшаў на працу.
Свабода пагутарыла з украінскім актывістам, зь якім учора ў Менску міліцыя магла паблытаць затрыманага выдаўца.
Загрузіць яшчэ