Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, актор Уладзімір Зяленскі, які, паводле папярэдніх дадзеных экзыт-полаў, набірае больш за ўсё галасоў выбаршчыкаў у першым туры выбараў, заявіў, што яму ўсё роўна, хто з кандыдатаў выйдзе зь ім у другі тур.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, які супольна праводзілі Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, лідэрам першага туру на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны стаў Уладзімір Зяленскі
Ва Ўкраіне ўсе праваахоўныя органы пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым службы. Байцы спэцпадразьдзяленьня «А» Службы бясьпекі патрулююць вуліцы, вакзалы, аўтастанцыі і аэрапорты па ўсёй краіне.
Кіеўляне галасуюць на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны
Сёньня ва Ўкраіне адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. Галасаваньне пачалося а 8-й раніцы і завершыцца а 20-й увечары. Але сёньня прозьвішча пераможцы альбо тых, хто выйдзе ў другі тур, не назавуць — ва Ўкраіне працэс падліку галасоў адбываецца некалькі дзён.
Выдача Ўладзімера Юрчанкі, якой дамагаецца Беларусь, немагчымая. Рашэньне яшчэ могуць перагледзець у Вярхоўным судзе Ўкраіны.
Ва Ўкраіне абнародавалі вынікі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў электаральных сымпатый грамадзян напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 31 сакавіка — згодна з заканадаўствам, з 29 сакавіка забаронена публікаваць перадвыбарчыя рэйтынгі кандыдатаў.
Хто пераможа на выбарах ва Ўкраіне: улада, апазыцыя ці трэцяя сіла, пакуль ніхто прадказаць ня можа. У гэтым унікальнасьць кампаніі ва Ўкраіне і яе адрозьненьне ад Беларусі ды Расеі.
Украінскія і беларускія актывісты ды добраахвотнікі зладзілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю салідарнасьці з затрыманымі у Менску ў Дзень Волі.
Браварскі міжраённы суд Кіеўскай вобласьці аштрафаваў на 510 грыўняў начальніка апэратыўна-плянавага аддзяленьня, намесьніка начальніка штабу вайсковай часткі А3628 за парушэньне заканадаўства аб абароне дзяржаўных сакрэтаў.
Ужо традыцыйна беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі ладзяць у цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
Таямніча зьніклы ў беларускім Гомлі і абвінавачаны ў Расеі ў спрыяньні тэрарыстычнай дзейнасьці ўкраінец Паўло Грыб асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі. Ад моманту ягонага афіцыйнага затрыманьня і да абвяшчэньня выраку мінуў год і сем месяцаў.
Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне 22 сакавіка агалосіў вырак у справе ўкраінца Паўла Грыба, абвінавачанага ў Расеі ў спрыяньні тэрарыстычнай дзейнасьці.
101-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца канцэртамі і культурніцкімі імпрэзамі, акцыяў пратэсту не заплянавана.
У санкцыйны сьпіс таксама дадаткова ўключаны яшчэ адзін выхадзец з Беларусі, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад фракцыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Марозаў.
Грамадзянін Беларусі Ўладзімер Юрчанка спрабуе пазьбегнуць экстрадыцыі з Украіны. Апошняе судовае рашэньне чакаецца на наступным тыдні.
Дазвол ёсьць. Беларускі «Нафтабітумны завод» стаў уласьнікам украінскай часткі нафтаправоду.
Украінскі трубаправод, да ўладальнікаў якога прыпісваюць кума Пуціна Віктара Медзьведчука, хоча купіць беларуская кампанія. Чаму ўзьнік такі інтарэс і хто стаіць за анансаванай угодай, высьвятляла карэспандэнтка Свабоды.
15 сакавіка пройдзе прэзэнтацыя тэлеканала UATV, які пачынае трансьляцыю ў Беларусі. Свабода вывучыла, што глядзяць самі ўкраінцы, сабрала інфармацыю пра рынак тэлеканалаў Украіны і пра тых, хто вызначае іх інфармацыйную палітыку.
Ва Ўкраіне зьмена ўлады на працягу ўсёй гісторыі незалежнасьці адбывалася рэгулярна, але практычна заўсёды за сьпінамі палітыкаў стаялі алігархі і іхнія фінансава-прамысловыя групы.
Загрузіць яшчэ