Флейтысты Амадэй Ротбарт і Алена Дзімітрава адыгралі каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне вулічны канцэрт у падтрымку зьняволенай Марыі Калесьнікавай і на знак салідарнасьці з рэпрэсаванымі беларусамі.
Украінскія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, які ўваходзяць у склад Украінскага ПЭН-цэнтру, заявілі пра сваю салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў.
Беларусы пры наведваньні музэю Галадамору ў Кіеве цяпер могуць скарыстацца паслугамі аўдыёгіда па-беларуску.
Міністэрства замежных справаў Украіны заяўляе, што ўкраінскія праваахоўныя органы забясьпечваюць надзейную ахову і беларускай амбасады, і ўдзельнікаў акцый салідарнасьці, якія ладзяцца каля дыпляматычных установаў Беларусі ў Кіеве і Львове.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны на ўкраінска-малдоўскай мяжы затрымала апэратара расейскага тэлеканалу Russia Today, які на аўтамабілі накіроўваўся з Малдовы ў нібыта Расею праз украінскую тэрыторыю.
Міжведамасная камісія міжнароднага гандлю Ўкраіны абвясьціла аб пачатку антыдэмпінгавага расьсьледаваньня паставак цеплаізаляцыйных матэрыялаў зь Беларусі і Расеі.
Ва Ўкраіне Нацыянальны ўнівэрсытэт «Кіева-Магілянская акадэмія», улічваючы складаную палітычную сытуацыю ў Беларусі, распрацаваў адмысловую праграму навучаньня для беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі за сваю актыўнасьць.
Вольга Сямашка амаль 20 гадоў працавала на Беларускім радыё, большую частку зь іх — у прэм’ерскім пуле Службы інфармацыі на Першым канале. Але пасьля выбараў звольнілася і зьехала ва Ўкраіну.
Антыманапольны камітэт Украіны 23 лістапада дазволіў апэрацыю па продажы грамадзяніну Беларусі акцый украінскага «БТА Банку», якім дагэтуль валодаў казахстанскі прадпрымальнік Кенэс Ракішаў.
Дар’я Чульцова ня выйшла на волю пасьля 7 сутак арышту.
Беларус каля 7 гадзін прастаяў на каленях у кайданках каля амбасады Беларусі ў Кіеве на знак салідарнасьці з рэпрэсаванымі
Польскае камэрцыйнае Radio Wnet, якое трансьлюецца ў найбуйнейшых гарадах Польшчы ў FM-дыяпазоне і ў Інтэрнэце, стварыла два адмысловыя беларускамоўныя блёкі — раніцай «Сьвітанак Свабоды» і ўвечары «Жыве Беларусь уначы».
«Выкананьне журналістамі прафэсійных абавязкаў — не злачынства!»
Галоўны дырыгент Кіеўскай опэры, заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна кожны свой дзень пачынае зь «беларускага пытаньня». Ён амаль 12 гадоў працаваў у Менску — галоўным дырыгентам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.
Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла аб папярэджаньні друку нэанацысцкай літаратуры для перасылкі ў «адну з постсавецкіх краін».
«Мне вельмі балюча бачыць тое, што там робіцца. Трывожна на сэрцы, у тым ліку за бацькоў».
Беларусы, які ў розны час пасьля выбараў прэзыдэнта зьехалі ва Ўкраіну, другую ноч запар ахоўваюць мэмарыял, стыхійна створаны каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне ў памяць аб памерлым пасьля зьбіцьця Рамане Бандарэнку.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала спачуваньні сваякам і блізкім памерлага ў выніку зьбіцьця Рамана Бандарэнкі.
Цана пытаньня — мільёны даляраў
Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны заявіла, што беларусы, якіх выключылі зь беларускіх навучальных устаноў, могуць працягнуць адукацыю ў ВНУ Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ