Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Беларусі выкупіў кантрольны пакет акцый украінскай філіі казахстанскага «БТА Банку»


Антыманапольны камітэт Украіны 23 лістапада дазволіў апэрацыю па продажы грамадзяніну Беларусі акцый украінскага «БТА Банку», якім дагэтуль валодаў казахстанскі прадпрымальнік Кенэс Ракішаў.

Грамадзянін Беларусі стане ўласьнікам пакету акцый, які забясьпечыць перавышэньне 50% галасоў у праўленьні банку. У Антыманапольным камітэце Ўкраіны не ўдакладнілі прозьвішча пакупніка.

Свабода зьвярнулася да Нацыянальнага банку Ўкраіны з запытам наконт правядзеньня праверкі аб паходжаньні капіталу новага ўласьніка «БТА Банку».

Украінскі «БТА Банк» заснаваны ў 1992 годзе на інвэстыцыі аднайменнага казахстанскага банку, якім валодаў Кенэс Ракішаў. Ён валодаў таксама кантрольным пакетам акцый украінскага банку. Паводле інфармацыі Нацыянальнага банку Ўкраіны, на 1 кастрычніка гэты банк займаў 71-е месца паводле аб’ёмаў актываў сярод 74 фінансавых установаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Ўкраіны.

Паводле Forbes, сёлета Кенэс Ракішаў заняў шостае месца ў рэйтынгу 50 найбольш заможных бізнэсоўцаў Казахстану з ацэнкай актываў на кастрычнік 890 мільёнаў даляраў.

У 2018 годзе Беларускі дзяржаўны «Парытэтбанк», асноўны акцыянэр якога — кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі, хацеў набыць ўкраінскую «дачку» расейскага «Сбербанку» і двойчы зьвяртаўся з адпаведнымі дакумэнтамі ў Нацыянальны банк Украіны, але двойчы атрымаў адмову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG