У Менскім гарадзкім судзе разгледжана скарга паэта і грамадзкага дзеяча Ўладзімера Някляева на прысуд за нібыта заклікі да «Маршу абураных беларусаў 2.0».
Былы супрацоўнік контравыведкі КДБ падпалкоўнік Валер Костка лічыць, што ўкраінска-беларускі шпіёнскі скандал стаў прычынай таго, што Лукашэнка не паехаў у Брусэль на саміт «Усходняга партнэрства». Пра гэта ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода.
20 лістапада Партызанскі раённы суд Менску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь (920 рублёў).
Паводле стану на раніцу 20 лістапада аддзел грамадзкіх сувязяў КДБ не паведамляе, ці выставілі абвінавачаньне затрыманаму ўкраінскаму журналісту Паўлу Шаройку.
Меркаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага, а таксама Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 15 удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў, знойдзеныя сёлета падчас працаў на гары Гедыміна ў Вільні, будуць урачыста перапахаваныя на старажытных могілках Роса альбо Бэрнардынскіх.
17 лістапада калегія Вярхоўнага суду разгледзела касацыйную скаргу на прысуд 29 фігурантам гэтак званай «справы баксэраў» — бандыцкай групоўкі на чале зь Сяргеем Молнарам з Бабруйску, якая займалася рэкетам і спрабавала кантраляваць крымінальнікаў усёй краіны. Судзьдзі Вярхоўнага суду скаргу на ранейшы прысуд не задаволілі і справу вырашылі не пераглядаць.
17 лістапада судзьдзя Іван Касьцян з Цэнтральнага раённага суду Менску завочна аштрафаваў палітыка Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка.
Як беларускія ўлады, гісторыкі, палякі, якія жывуць у Беларусі, увогуле ставяцца да працягу дэкамунізацыі ў Польшчы і да перайменаваньня вуліц Тарашкевіча і Коласа?
Вынесены прысуд экс-намесьніку міністра надзвычайных сытуацый Дзьмітрыю Бегуну. Высокапастаўлены чыноўнік прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару і асуджаны на 8 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.
Днямі галоўнага рэдактара газэты «СБ- Беларусь сегодня» абралі старшынёй Грамадзкай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч задаў Паўлу Якубовічу некалькі пытаньняў у сувязі з гэтым прызначэньнем.
На 15 лістапада пінчука Ігара Трапца, які летась служыў у Печах, выклікалі ў Барысаўскую камэндатуру з дакумэнтамі аб ягонай інваліднасьці.
15 лістапада ў Гомлі пачнецца суд над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё, якога вінавацяць у правозе празь мяжу патрона для пісталета «Парабэлум».
Яшчэ адзін грамадзкі актывіст пакараны за «Марш абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка.
У Першамайскім раённым судзе Менску аб’яўлены прысуд былому намесьніку кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёну Менску Мікалаю Петрамовічу.
9 лістапада паўтары гадзіны супрацоўнікі амбасады ЗША ў Беларусі адказвалі ў вэб-чаце на пытаньні наконт атрыманьня ў Менску амэрыканскіх візаў для грамадзян Беларусі.
Суд вырашыў, што Раман Пратасевіч удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі — Маршы абураных беларусаў 2.0, які прайшоў у Менску 21 кастрычніка. Раман Пратасевіч даказваў у судзе, што ня браў удзелу ў акцыі, а толькі асьвятляў яе як блогер.
Актывіст з Кобрыні Сяргей Фалейчык выкліканы ў суд на 9 лістапада паводле пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Вайсковая газэта «Во славу Родины» зьмясьціла фатаздымак новай вайсковай формы, якая цягам 2017 году паступае на выпрабаваньне ў беларускае войска і паступова можа замяніць цяперашнюю вопратку. Навінку абмяркоўваюць незалежны вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін і былы салдат тэрміновай службы Павал Белавус.
У сьнежні 2017 году ў войска для пробнай эксплюатыцыі паступіць партыя новых узораў вайсковай формы, у тым ліку новыя зімовыя курткі, шапкі, папругі і чаравікі.
Актывіст зь Ліды Валер Мінец атрымаў зь міліцыі пратакол, паводле якога ён нібыта заклікаў да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску, чым парушыў артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Загрузіць яшчэ