Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Сіўчыка другі раз за тры дні аштрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту


Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота
Вячаслаў Сіўчык, архіўнае фота

20 лістапада Партызанскі раённы суд Менску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь (920 рублёў).

«Сына судзілі за акцыю памяці ахвяраў рэпрэсаваных 29 кастрычніка, што зьнічкі запалілі каля будынка КДБ. Зноў вялікі штраф, хаця ніякага парушэньня парадку не было», — паведаміла Свабодзе маці актывіста Галіна Сіўчык.

Паводле яе, Вячаслаў Сіўчык на судзе ня быў.

«Славы цяпер няма ў Менску», — сказала Галіна Сіўчык.

17 лістапада Цэнтральны раённы суд Менску таксама аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка.

29 кастрычніка каля уваходу ў КДБ на заклік Мікалая Статкевіча прайшла акцыя «Ланцуг памяці», прысьвечаная 80-годзьдзю расстрэлу больш як ста беларускіх творцаў і дзеячоў. На прыступках галоўнага уваходу ў КДБ актывісты ўсклалі кветкі і зьнічкі.

У акцыі бралі удзел больш як 20 чалавек, у тым ліку людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў акцыях апазыцыі. Мітынгу ўдзельнікі «Ланцугу памяці» не праводзілі. Міліцыя пра тое, што акцыя недазволеная, нікога не папярэджвала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG