У Менскім гарадзкім судзе агалошаны прысуд адказным супрацоўнікам транспартнай інспэкцыі Мінтрансу Аляксандру Грэковічу і Мікалаю Літошыку, якія, паводле суду, абкладалі данінай уладальнікаў грузавых аўтамабіляў, што рухаліся па краіне зь перагрузам.
Юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч ацаніў наступствы апошняй адміністрацыйнай справы супраць Уладзімера Някляева.
2 лістапада Ніну Багінскую выклікалі ў міліцыю ў сувязі зь яе скаргай на дзеяньні супрацоўнікаў у цывільным на акцыі 8 верасьня. З 2015 году ў Багінскай, якую за ўдзел ў акцыях апазыцыі рэгулярна штрафуюць, пачалі ўтрымліваць 20% пэнсіі.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за словы «Калі ёсьць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць», сказаныя ім 16 кастрычніка ў эфіры тэлеканалу Белсат пра акцыю «Марш абураных беларусаў 2.0».
Маскоўскі раённы суд Менску адмовіў Ганне Бахціной у задавальненьні пазову да Міністэрства юстыцыі. Бахціна зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе больш высокай інстанцыі.
У Маскоўскім судзе прайшлі судовыя спрэчкі на працэсе, дзе разглядаецца скарга былой адвакаткі Ганны Бахціной да Мінʼюсту.
27 кастрычніка ў Маскоўскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову адваката Ганны Бахціной да Міністэрства юстыцыі. Бахціна просіць суд абавязаць Мінʼюст адмяніць пастанову, паводле якой у верасьні яе пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі.
У Менску пачаліся жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гадавіны «ночы расстраляных паэтаў», што адзначаецца 29 кастрычніка. У офісе БНФ сябры ініцыятывы «Вяртаньне памяці», грамадзкія актывісты ды іншыя праслухалі лекцыю вядомага дасьледчыка Ігара Кузьняцова пра рэпрэсіі 1937–1938 гадоў ды сустрэліся з народжанымі ў ГУЛАГУ Зінаідай Тарасевіч і Ўладзімерам Раманоўскім.
Міністэрства адукацыі Беларусі пастанавіла скасаваць іспыты пасьля 4-й клясы для паступленьня ў гімназіі. Цяпер гэта павінны аформіць на заканадаўчым узроўні.
Пра галадоўку вязьняў жодзінскай турмы № 8, якіх утрымліваюць на турэмным рэжыме, паведамілі праваабаронцы з арганізацыі абароны правоў вязьняў «Новая плятформа інавэйшн». У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС адмовіліся апэратыўна пацьвердзіць ці абвергнуць зьвесткі пра галадоўку ў жодзінскай турме.
У Менску пройдуць жалобныя і памятныя імпрэзы да 80-годзьдзя «ночы расстраляных паэтаў» 29–30 кастрычніка 1937 году. Свабода сабрала сьпіс найбольш значных зь іх.
Фігурант справы Алесь Яўдаха перакананы: гэтую справу адпачатку ня варта было заводзіць.
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства», які адкрыўся сёньня ў Таліне.
Салігорскі вертыкальшчык адмаўляе, што браў грошы за дапамогу ў вяртаньні даўгоў гаспадарак.
Паводле дасьледчыкаў, усяго 9 мільёнаў заўчасных сьмерцяў, альбо кожная шостая, былі зьвязаныя з дрэннай экалёгіяй. Найгоршае ў сьвеце становішча з паветрам і вадой, паводле аўтараў артыкула, — у Банглядэш, Судане і Рэспубліцы Чад.
Вязьня калёніі № 9 у Горках, віцебскага праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага, будуць судзіць за непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Камітэт салдацкіх маці» Галіна Чыгрынава з калегамі наведала 72 аб’яднаны вучэбны цэнтар у Печах, дзе 3 кастрычніка загінуў салдат Аляксандар Коржыч. Галіна Чыгрынава расказала пра тое, што ўбачыла ў падвале мэдчасткі, дзе знайшлі цела салдата, а таксама падзялілася ўражаньнямі ад сустрэч з вайскоўцамі.
На адной са старонак пашпарта мужчыны былі дзіцячыя малюнкі: дом, вушасты чалавечак, лісток канюшыны... Мужчыну празь мяжу не прапусьцілі, пашпарт канфіскавалі.
«Гэта інфармацыйная вакханалія», — заявіў саюз афіцэраў пра асьвятленьне тэмы сьмерці ў Печах радавога Аляксандра Коржыча.
18 кастрычніка вядомаму беларускаму рэжысэру дакумэнтальнага кіно Юрыю Хашчавацкаму споўнілася 70 гадоў. Радыё Свабода павіншавала юбіляра ды задало 7 пытаньняў пра галоўнае.
Загрузіць яшчэ