Вяскоўцы вараць сыры. Вучні пачатковай школы зьбіраюць байдаркі, ладзяць рэгату на Нёмане. Нямецкія афіцэры пазіруюць у беларускіх зіпунах. Царкоўны аркестар з новымі музычнымі інструмэнтамі. Выстава ўнікальных фатаздымкаў, пераважна 30-х і 40-х гадоў, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музэі.