Споўнілася паўгода, як побач з Курапатамі адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим». Адразу на знак пратэсту яе пачалі пікетаваць грамадзкія актывісты і прадстаўнікі апазыцыйных партый і арганізацый.
«Мала таго, што 20 гадоў царкву не рэгіструюць, дык і міласьціну на царкву не даюць зьбіраць па людзях. Жыві як хочаш. А цяпер яшчэ і судзіць за гэта будуць», — кажа Свабодзе сьвятар непрызнанай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Праваабаронцы зь «Вясны» Алесь Бяляцкі і Сяргей Сыс вярнуліся з Чачні, дзе па наркатычным артыкуле судзяць іх калегу Аюба Ціціева. Сяргей Сыс распавёў Свабодзе пра ўбачанае.
Усяго ўжо 85 расейцаў, якія ляцелі ў Кіеў, мусілі вярнуцца ў Менск. Такія зьвесткі прывёў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі. Зь якіх прычын памежнікі Ўкраіны не прапусьцілі гэтых грамадзян, беларускаму боку не паведамляюць.
Свабода высьветліла, як паўплывала ваеннае становішча ў 10 абласьцях Украіны, якое ўводзіцца з 28 лістапада, на транспартнае злучэньне зь Беларусьсю.
Завершана папярэдняе расьсьледаваньне справы аб захопе ў закладніцы маладой жанчыны ў Заслаўі, у выніку якога захопнік быў забіты.
МЗС Беларусі пакуль не рэагуе на новы віток канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін выказаў у інтэрвію Свабодзе выказаў сваю думку, як Беларусі варта рэагаваць на ўзброены канфлікт у Азоўскім моры.
Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына — узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе. Пасьля адбыўся сьвяточны канцэрт з удзелам Лявона Вольскага і гурту Zanzibar.
Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры за 2015 год, беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч падтрымала журналістаў — фігурантаў «справы БелТА».
Маладэчанскі раённы суд агучыў прысуды чатыром супрацоўнікам аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрту.
22 лістапада ў Маладэчанскім раённым судзе паставяць кропку ў гучным працэсе над чатырма супрацоўнікамі аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэртам зь Мядзела.
22 лістапада абвесьцяць прысуд сьледчаму Мядзельскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Максіму Валеўку, якога вінавацяць у зьбіцьці маладой жыхаркі Мядзела Вольгі Даўжук. Свабода прыгадала іншыя гучныя справы, у якіх прадстаўнікоў сілавых структураў абвінавачвалі ва ўжываньні гвалту супраць беларусаў.
Журналістка парталу Tut.by Ульяна Бабаед паведаміла ў Фэйсбуку пра званок сьледчага са Сьледчага камітэту з патрабаваньнем стаць на ўлік у міліцыі. Журналістка зьдзівілася: хіба ставяць на ўлік да прыгавору суду? Свабода запыталася ў журналісткі, пра які менавіта ўлік ідзе гаворка.
20 лістапада адбылася сустрэча генэральнага дырэктара агенцтва БелТА Ірыны Акуловіч і намесьніка старшыні БАЖ (Беларускай асацыяцыі журналістаў) Барыса Гарэцкага.
Менскі аблвыканкам даў дазвол на правядзеньне ў нядзелю, 25 лістапада мітынгаў, прымеркаваных да 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта Свабодзе паведаміў заяўнік памятных акцый, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
Актывісты прыйшлі да будынка Міністэрства ўнутраных спраў, дзе стаіць скульптура гарадавога з сабакам, каб выказаць пратэст яе «асабліваму статусу».
Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў кажа, што ня ўбачыў ніякага правапарушэньня ва ўчынку юнака, які даў поўху скульптуры гарадавога, усталяванай каля будынка МУС.
Праваабаронца «Вясны», былы адвакат Павал Сапелка мяркуе, што міліцыянты мінімум двойчы парушылі заканадаўства, калі прыцягнулі да адказнасьці падлетка за поўху «гарадавому» і выклалі відэа з прабачэньнямі падлетка ў інтэрнэт.
Мянчук Сьвятаслаў Барановіч, які адбывае 3 гады зьняволеньня за зьбіцьцё міліцыянта падчас «маршу недармаедаў», на судзе ў Наваполацкай калёніі заявіў, што супрацоўнікі калёніі ўжываюць адносна яго катаваньні.
У Маладэчанскім раённым судзе прагучалі апошнія словы падсудных у працэсе над 4 супрацоўнікамі Мядзельскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрта.
Загрузіць яшчэ