Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны анансавала рост грашовага ўтрыманьня беларускага салдата амаль удвая


Архіўнае фота
Архіўнае фота

З 1 студзеня 2019 году павялічыцца грашовае ўтрыманьне ваеннаслужачых тэрміновай службы ў беларускім войску.

Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны са спасылкай на пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 23 лістапада.

Паводле дакумэнту, «з 1 студзеня 2019 году зьмененыя памеры службовых акладаў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу, і грашовага ўзнагароджаньня за клясную кваліфікацыю ўказанай катэгорыі ваеннаслужачых».

«Цяпер памер грашовага ўтрыманьня салдата з кампэнсацыямі сягае 35 рублёў, а з 1 студзеня будзе 62 рублі і болей. Фактычна ў 2 разы падвысіцца дзяржаўнае ўтрыманьне ваеннаслужачых тэрміновай службы. Такіх у войску летам гэтага году было каля 18 тысяч», — сказаў Свабодзе прадстаўнік Мінабароны Ўладзімер Макараў.

Усяго, паводле прэсавага сакратара Мінабароны, у беларускім войску служаць каля 50 тысяч чалавек.

Зь іх 15 тысяч — гэта афіцэры, прапаршчыкі, салдаты і сяржанты на кантракце, яшчэ 15 тысяч — цывільныя асобы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG