Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — не

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Чаму беларусы спрабуюць знайсьці якія-небудзь параўнаньні з расейцамі? Ніколі ня чула, каб тое самае рабілі расейцы.

— Усе народы, як і людзі, параўноўваюць сябе зь іншымі, каб пазнаць сябе, сваё і чужое, свае межы (мая свабода сканчаецца там, дзе пачынаецца твая).

Расейцы лічаць сябе вялікай нацыяй, вышэйшай за ўсякія «нацыяналізмы». У іх разуменьні не існуе свайго-чужога, яны ня ведаюць межаў. Гэтым імпэрская сьвядомасьць адрозьніваецца ад нацыянальнай. Асабліва тое заўважна на курортах у іншых краінах. Беларусы звычайна не ствараюць праблем іншым, а «русо турысто» даўно сталі мэмам, іх стараюцца пазьбягаць.

— Якія галоўныя, на вашу думку, юбілейныя даты чакаюць беларусаў у новым годзе?

— Назаву дзьве такія даты.

21 студзеня споўніцца 100 гадоў з дня сьмерці Леніна. У савецкія часы гэты пэрсанаж замяняў сабою Бога, а сёньня зусім «прапаў з радараў», і ніводзін гісторык не складзе выразную дэфініцыю — хто гэта такі ў гісторыі Беларусі.

19 чэрвеня — 100 гадоў ад нараджэньня Васіля Быкава, ня толькі пісьменьніка, але і апекуна Беларусі. 19 кастрычніка 1988 году на сходзе ў Чырвоным касьцёле Быкаў вырваў мікрафон з рук функцыянэра ЦК КПБ, які меўся сарваць сход. З гэтага ўчынку пачалася наша беларуская свабода і незалежнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ-10 важных падзей, які чакаюцца ў Беларусі ў 2024 годзе

— Што замінае беларускім СМІ ў выгнаньні выходзіць адным правапісам?

— Тыя, хто прыехаў зь Беларусі, баяцца страціць сваю аўдыторыю. Хоць якраз савецкі правапіс і ўся школьная праграма не прыцягваюць, а адштурхоўваюць ад беларушчыны.

Згадваю тарашкевічную газэту «Свабода» 1990-х з накладам пад 100 тысяч асобнікаў. Зь пераходам на наркамаўку яна страціла гэты наклад. Таму і правапіс, і адукацыйныя праграмы ў дэмакратычнай Беларусі трэба будзе мяняць на натуральныя, несавецкія. Напэўна, у эміграцыі гэта зрабіць прасьцей, прынамсі пачаць абмеркаваньне, бо ў адзінстве сіла. Але на гэта патрэбная воля ўдзельнікаў працэсу.

— Чаму адным палітвязьням даюць год ці два турмы, а іншым за тое самае — ажно дваццаць?

— Даюць за аднолькавую невінаватасьць, пра што добра ведаюць усе ўдзельнікі гэтых працэсаў.

Калі тэрміны вызначаюць аднолькава беспадстаўна, а пры тым «судзьдзі» і «пракуроры» адчуваюць сваю асабістую беспакаранасьць, гэта значыць, што вымяраюцца тэрміны не злачынствам і не паводле Крымінальнага кодэксу, а страхам і помстаю Лукашэнкі, які адзіны, хто можа ў Беларусі гэта рабіць. Хто найбольш напалохаў яго ў 2020 годзе, той атрымлівае найбольш, а хто не напалохаў ці пра каго ён зусім ня ведае, атрымлівае меней.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прагнозы экспэртаў на 2024 год: амаль ніхто не чакае ні грамадзкіх пратэстаў, ні вызваленьня палітвязьняў

— Што значыць «ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны», як часта кажа Лукашэнка?

— Трэба адрозьніваць, што ён кажа, што робіць і што ёсьць насамрэч, бо гэтыя пазыцыі часта супярэчаць адна адной.

Не існуе ніякага «ліміту рэвалюцый» ні ў прыродзе, ні ў законе. Калі правіцель становіцца народу ўпоперак горла, тады народ мае поўнае права вызваліць сябе ад такога правіцеля, паўстаць супраць яго. Як сказана ў Канстытуцыі, крыніцай улады ў Беларусі ёсьць народ. А ня Пуцін, АМАП ці нехта яшчэ. І хоць Канстытуцыя моцна пацярпела за часамі Лукашэнкі, ні пра які «ліміт рэвалюцый» там нічога не сказана і сказана быць ня можа.

— Ці могуць нашы гарады стаць беларускімі? Ці былі яны такімі калісьці?

— Пераход ад таталітарызму да дэмакратыі — гэта, у тым ліку, і вяртаньне лёгікі. Які яшчэ можа быць беларускі горад, як не беларускі? Ён быў ва ўсіх сэнсах зьнішчаны ў 13-гадовую вайну (1654-67), калі ў Масковію ад нас вывелі ў палон больш за 300 тысяч рамесьнікаў. Гэта і быў беларускі горад. За наступныя часы ён пабываў і габрэйскім, і польскім, і расейскім. Крыху пабыў беларускім у 1920-я і ў пачатку 1990-х.

У незалежнай краіне ствараюцца стымулы для разьвіцьця самабытнасьці карэннай нацыі. Будзе беларуская ўлада, будзе і беларускі горад.

— Як вы ставіцеся да назвы «Белоруссия» ў расейскай мове?

— Гэта пытаньне этыкі. «Белоруссией» у расейскай мове найбольш абураюцца беларусы, якія карыстаюцца расейскай мовай, але ня ведаюць яе правіл або ня лічацца зь імі. Гэта тое самае, калі б расейцы патрабавалі па-беларуску пісаць «Россія» або літоўцы патрабавалі па-беларуску пісаць «Вільнюс». Але яны гэтага ня робяць. Бо толькі носьбітам пэўнай мовы вырашаць, як і што яны на сваёй мове будуць пісаць.

Выглядае, што літоўцы і расейцы ў гэтым сэнсе паводзяць сябе больш карэктна, чым расейскамоўныя беларусы. Мова як свабода — мая сканчаецца там, дзе пачынаецца твая.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею