— У чым сакрэт нязгаснай папулярнасьці Ўладзімера Караткевіча?
— Творы Караткевіча прыгодніцкія, лёгкачытэльныя, беларусацэнтрычныя... Але такія кнігі ёсьць і ў іншых пісьменьнікаў. Думаю, між іншым, сакрэт у тым, што самыя даўгавечныя ў літаратуры — найбольш афарыстычныя творы, тыя, дзе шмат «крылатых словаў», устойлівых парадаксальных выразаў і мэтафар. А хто найбольш афарыстычны зь беларускіх літаратараў? Уладзімер Караткевіч.
«Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў».
«Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой».
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто — і тады пераможаш»...
— Каго вы назавяце чалавекам году 2023?
— Алеся Пушкіна, які загінуў (якога забілі) у горадзенскай турме. Алесь быў абсалютна непаўторным чалавекам, і няма ніводнага шэрагу, куды яго можна было б паставіць.
Калісьці мы зь ім цэлымі днямі праседжвалі на судзе нашага агульнага сябра, на працягу году. І ён увесь час прыяжджаў на суд са свайго Бабра. Усьмешка Пушкіна давала сілы ні ў чым не вінаватаму падсуднаму.
Думаю, не цаніць і не любіць Алеся могуць хіба што няшчасныя нікчэмнасьці. А яго забойства ўжо наўпрост паўтарае расстрэлы клясыкаў беларускай культуры ў сталінскія часы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лобаў, Лазоўскі, Пушкін. Беларусы, якія загінулі за свабоду ў 2023 годзе— Вы шмат кажаце пра беларускую мову як пра нейкае выратаваньне, а гэта ж проста сродак зносін, не?
— Рэчаіснасьць кажа, што не. Тысячы палітвязьняў, многія зь якіх трапілі ў няволю менавіта за беларускамоўнасьць, і ніводнага турэмшчыка, які б гаварыў па-беларуску. Ніводнага служкі рэпрэсіўнага рэжыму. Усе беларускамоўныя калі не ў вязьніцы, дык у падпольлі ці ў эміграцыі. Астатнім або ўсё адно, або страшна гаварыць па-беларуску.
Зь іншага боку, немагчыма ўявіць дыктатуру ні ў адной, апроч Расеі, суседняй краіне, дзе размаўляюць па-свойму. Выходзіць, свая мова ня столькі сродак зносін, колькі сродак дэмакратыі.
— Сёлета многія праваслаўныя беларусы сьвяткавалі Каляды 25 сьнежня. Ці гэта не яшчэ адзін раскол?
— Наадварот. Беларусь шматканфэсійная краіна, і гэтая частка беларусаў аб’ядноўваецца зь іншымі беларусамі і з усім хрысьціянскім сьветам. Яны па сутнасьці разьвіталіся з Маскоўскім патрыярхатам, які сёньня актыўна падтрымлівае вайну. Таму гэта натуральны і пазытыўны крок да адзінства і міралюбства.
Я чытаў эмацыйныя водгукі тых праваслаўных, што сьвяткавалі па-новаму. Для многіх гэта не фармальнасьць, а пазытыўны сьветапоглядны зрух, бадай, як на мірных маршах 2020, дзе нацыя адчула сябе адзінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Частка беларускіх праваслаўных будзе адзначаць Раство 25 сьнежня, а не 7 студзеня— Чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаў па сутнасьці?
— Хрэстаматыйны сюжэт пра беларускі індывідуалізм: у пустым вагоне электрычкі беларусы сядуць у розных канцах, тады як расейцы падсядуць адны да адных...
Нядаўні прыклад: падчас пандэміі беларусы наракалі, што іхную статыстыку сьмерці ад каранавірусу ўлады заніжаюць, а расейцы — што іхную завышаюць. То бок беларусы маюць вышэйшую сацыяльную адказнасьць...
Напад на Ўкраіну расейцы збольшага ўхваляюць, беларусы — збольшага асуджаюць... У Беларусі ёсьць грамадзянская супольнасьць, зь якой змагаецца рэжым, у Расеі няма... Расейцы болей давяраюцца ўладзе, чым сабе.
— Ці ёсьць у КДБ хоць нейкія канструктыўныя функцыі?
— У Беларусі КДБ заўсёды быў расейскай па сутнасьці палітычнай паліцыяй з рэпрэсіўнымі функцыямі і ліпавымі «шпіёнскімі» ці «эканамічнымі» справамі. Няма ніводнага выпадку, каб КДБ спрыяў бясьпецы Беларусі або яе грамадзян. Яскравы прыклад — налёт на кватэру Андрэя Зельцара.
Нядаўна калега-журналістка апублікавала гісторыю, як да 60-гадовай жанчыны ўварваліся бандыты, прадставіліся гэбістамі, тры гадзіны шукалі грошы і, на шчасьце для жанчыны, сышлі без наступстваў. Засталіся пытаньні: Як іх адрозьніць? Куды зьвяртацца? Пра колькі такіх выпадкаў мы ня ведаем?..
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Слоўнік рэпрэсіяў 2023 году. Расказваем, што новага сёлета змаглі прыдумаць сілавікі Беларусі— Дзе лягчэй выхаваць дзяцей беларусамі: у зрусыфікаванай Беларусі, дзе ўсё ж родная зямля, ці за мяжой, дзе за беларускую мову не арыштуюць, але большасьць сяброў па двары і школе ня будуць беларусамі?
— Лягчэй, натуральна, там, дзе гэта не стварае пагрозы бясьпецы і псыхічнаму здароўю. То бок сёньня, на жаль, не ў Беларусі.
Іншамоўнае асяродзьдзе (а то ў Беларусі яно беларускае?) — гэта, вядома, выклік для бацькоў, але гэта хутчэй пазытыўны выклік. Асабіста ведаю прыклады, калі дзеці вырасьлі ў замежжы паўнавартаснымі беларусамі. Урэшце, усё залежыць ад бацькоў, да якіх выпрабаваньняў і намаганьняў яны гатовыя.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею