Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставай

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Што б вы сказалі рэжымным людзям, самае галоўнае?

— За сваё жыцьцё я многа дзе пабываў і шмат чаго пабачыў. Сьвет цудоўны і разнастайны, у ім вельмі шмат дабрыні і любові, ён створаны для радасьці і шчасьця. Гэта сапраўдны дадзены Богам рай, і няма сэнсу ўласнымі рукамі ператвараць яго ў пекла, дзе вы яшчэ пасьпееце пабываць. Жыцьцё зусім не кароткае, яго скарачаюць самі людзі. Бо нішто з таго, што вы робіце сёньня, ня вартае таго, каб жыць.

— Пасьля Дунін-Марцінкевіча каго зь беларускіх аўтараў забароняць наступным?

— Забарона пачынальніка новай беларускай літаратуры — гэта фактычная забарона ўсёй гэтай літаратуры, якая зьвязаная з Дунін-Марцінкевічам родавай пупавінай. Таму ўся рэч у тым, творы каго і калі будуць выкідаць са школьнай праграмы, з кнігарняў і бібліятэк. Трэба разумець, што геніяльныя, таленавітыя і любімыя публікай аўтары будуць у першых шэрагах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта абсурд, каб быць праўдай». Нашчадкі Дунін-Марцінкевіча адрэагавалі на прызнаньне экстрэмісцкімі ягоных твораў

— А што зь Леніным стала? Нідзе не цытуюць, дзеці ня ведаюць, помнікі стаяць...

— Па сутнасьці, гэта даўно ня Ленін, а ўсё, што ад яго засталося, — мумія. Ленін абяцаў камунізм, «сьветлую будучыню», і гаворкі пра вынас яго з маўзалею вяліся тады, калі ў Крамлі разважалі пра сваю ўласную пазытыўную праграму, якая б замяніла ленінскую ўтопію. Калі ж вырашылі адмовіцца ад будучыні і пагрузіцца ў зло, Ленін гэтаму не замінаў. І не замінае. Наадварот, стварае для некаторых ілюзію, што «сьветлая будучыня» ўсё яшчэ недзе маячыць.

— Ці магчымы сёньня байкот выбараў?

— Байкот — гэта ўсё ж інструмэнт палітыкі там, дзе палітыка ёсьць, дзе ёсьць спаборнасьць сіл. Байкот заўсёды мусіць мець вынік: удалы ён ці няўдалы. Калі ж «выбары» праводзяцца «ўцёмную», ня можа быць ні спаборнасьці, ні выніку.

У нашым выпадку не галасаваць — гэта ўчынак, рызыкоўны і небясьпечны, акт грамадзянскае нязгоды, параўнальны з партызанскай акцыяй. Гэты ўчынак робіцца найперш для сябе, каб паказаць, што я ёсьць, усіх не расстралялі, не пасадзілі, ня выціснулі за мяжу. Сукупнасьць такіх учынкаў больш падобная не да байкоту, а да партызанскага руху.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбарчыя ноў-хаў рэжыму за 10 хвілін

— Што цяпер у Беларусі: сацыялізм ці капіталізм?

— Цяпер — тыранія, як за царом Іванам Жахлівым, апрычніна. Чалавек мусіць адчуваць свой нявольніцкі статус і нават не дапускаць думкі пра свабоду, роўнасьць, братэрства ды іншыя «чужыя заходнія каштоўнасьці».

Між іншым, у беларускай гісторыі ніколі не было ўласнай беларускай тыраніі, яна заўсёды прыходзіла з усходу і была паводле ўсіх парамэтраў расейскай. Адзіны спосаб выбрацца з гэтай бяздоннай яміны — вярнуцца да сябе, на свой беларускі шлях, захаваць незалежнасьць і ўсімі сіламі бараніцца ад усходніх уплываў.

— Ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставай?

— Гэта словы зь лексыкону так званых сілавікоў і судоў, каб белае выдаць за чорнае. Нацыянальная сымболіка ад самага стварэньня мае сьцьвярджальны сэнс і зьмест (як і мірныя маршы 2020 году). Ёю беларусы заяўляюць пра сябе як самастойную нацыю, а ня «тоже русских».

Пратэставую афарбоўку надалі сымбалям антызаконныя рэпрэсіі рэжыму. Не было б іх і прафанацыі выбараў, ніхто ў сьцьвярджальных сымбалях не разгледзеў бы ніякага пратэсту. «Пратэставая сымболіка» — фальшывая фраза з пратаколаў фальшывых судоў, ужываць такую назву проста ня варта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры гады працы беларускіх судоў: справаў за палітыку ў шэсьць разоў больш, чым за хабарніцтва

— Чаму рускамірцы пішуць даносы на кнігу Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча»? Там жа няма палітыкі.

— Таму што гэта моцна беларуская кніга, пачынаючы ад клічнага склону ў назьве, несавецкіх матываў і характараў і сканчаючы эўрапейскай танальнасьцю ўсяго аповеду. Даносчыкі адчуваюць гэтую чужасьць сябе гэтаму незразумеламу ім жыцьцю, і гэта іх балюча раніць. Усё зусім ня так, як у Разані ці Кастраме. А яны перакананыя, што мусіць быць так, як там: людзі, калізіі, мова. Яны даносяць на ўсё, што прымушае іх у Беларусі адчуваць сябе чужародным элемэнтам. Чым яны па сутнасьці і зьяўляюцца.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею