Запытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Ці быў у вайну генацыд беларускага народу?

— Нямецкія акупанты праводзілі ў Беларусі Галакост габрэйскага народу — татальнае забойства людзей толькі за тое, што яны габрэі. Немцы не забівалі беларусаў і не зьнявольвалі іх у канцлягер толькі за тое, што яны беларусы, як гэта часьцяком адбываецца сёньня.

Гітлераўцы палілі беларускія вёскі і расстрэльвалі людзей у адказ на акцыі савецкіх дывэрсантаў, вывозілі беларусаў на працу ў Нямеччыну... Пры тым у Беларусі працавалі беларускія школы, цывільная адміністрацыя, грамадзкія арганізацыі, якія сёньня зьнішчаныя дазваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская адрэагавала на падручнік па генацыдзе беларускага народу: «Генацыд адбываецца проста цяпер»

— Чаму зьніклі «знакамітыя» сэлектарныя нарады Лукашэнкі?

— Тыя нарады гучалі з радыёкропак у кожнай вясковай хаце і былі разьлічаныя найперш на сялян — стваралі ілюзію, што «дырэктар працуе». Гараджане мусілі атрымаць уражаньне адкрытасьці ўлады для народа. Пасьля зьніклі радыёкропкі, а за імі і сялянства як кляса. Вынікі «працы дырэктара» не выклікалі найменшага аптымізму.

Улада канчаткова закрылася ад людзей, зьдзекліва паказваючы ім то прыгажунь на кавуновым полі, то дзіўныя галаўныя ўборы правіцеля, то сабаку на абедным стале. У ілюзіі зьнікла патрэба, дый сама ілюзія зьнікла, саступіўшы месца канцлягерам і турмам.

— Ці магчыма ў Беларусі перамагчы карупцыю?

— Гэта як у калгасе спыніць крадзеж калгаснай маёмасьці — галоўны інструмэнт палітыкі старшыні: негалосны дазвол падкрадаць у абмен на ляяльнасьць, накапленьне кампрамату на кожнага, каб пры патрэбе кожнага можна было пасадзіць.

Урэшце сам гэты рэжым і ёсьць увасабленьне карупцыі. Перамагчы яе можна будзе толькі тады, калі будзе сьцьверджаны базавы прынцып жыцьця грамадзтва: не рабіць нікому наўмыснага зла. Цяпер жа рабленьне зла закладзенае ў аснову дзейнасьці нашага «калгасу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь дэнансуе міжнародныя дамовы ў галіне барацьбы з карупцыяй

— Навошта рэжым разбурае краіну, якую сам, нібыта, і стварыў?

— Насамрэч рэжым нічога не стварыў, апроч рэпрэсій. Краіну стварылі беларусы. На нейкі час рэжым «адпусьціў лейцы», бо такая была яго стратэгія ўтрыманьня ўлады. Яе яшчэ называлі «сацыяльнай дамовай». Рабіце што хочаце, толькі ня думайце пра рэальныя выбары і зьмену правіцеля. І людзі пачалі рабіць зь Беларусі прывабную краіну для жыцьця, пакуль не зразумелі, што самае непрывабнае ў гэтай краіне — рэжым. Тады правіцель зьмяніў стратэгію і да канца «зацягнуў лейцы».

— Чаму рэжымныя людзі рыхтуюцца да вайны, як да чагосьці добрага? Ужо і паляўнічых пацягнулі ў снайпэры...

— Самы просты адказ: бо «вайна ўсё сьпіша». Маюцца на ўвазе ўсе чынавенскія грахі.

Але ёсьць тут і глыбейшы сэнс. Я сустракаў такія надпісы на расейскіх машынах: «Добра ніколі не жылі, ня трэба і пачынаць». А чаму ня трэба? Бо ня ведаем як. Такія рэчы, як праца над сабою, перамены да лепшага, кропля камень точыць — не закладзеныя зь дзяцінства, а таму «мне не ўласьцівыя». Вайна, нібыта робіць жыцьцё прасьцейшым, бо што гэта за жыцьцё, калі кожны дзень можаш сесьці ў турму — вось пра што думае кожны рэжымны чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тыя, хто не баіцца крыві. Ці стануць паляўнічыя на абарону рэжыму?

— Апошнім часам у прапаганду актыўна вярнулася слова «патрыятызм». Як цяпер называць сапраўдных патрыётаў Беларусі, а не рэжыму?

— Патрыятызм у разуменьні рэжыму мусіць цалкам абясцэньваць любоў да ўсяго самабытнага беларускага, а найперш нівэляваць саму асобу чалавека, яго прыватныя думкі і пачуцьці, яго памяць. У народзе трапна прыдумалі сынонім такога «патрыёта» — ябацька, а дакладны антыпод яго — проста беларус, беларуска.

— Як вы ставіцеся да абвінавачаньняў у харасмэнце?

— Вельмі асьцярожна. Такія выпадкі, калі ёсьць адпаведная скарга, мусіць расьсьледаваць аўтарытэтная і бесстароньняя камісія. Да ўлюлюканьня ў сеціве стаўлюся адмоўна, бо людзі не ідэальныя, гэта можа быць і абгавор, і модная апантанасьць. Пры гэтым цяжар абвінавачаньня часта параўнальны са сьмяротным прысудам. Хапае прыкладаў, калі кагосьці зьвінавацілі, а потым заявілі, што «нічога такога» не было. Але ж рэпутацыю ўжо ня вернеш, дакладна як ня вернеш жыцьцё пакаранаму сьмерцю.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею