Пра тое, чаму гэтага рабіць ня варта, піша амэрыканская The New York Times.
Сёньня ў сьвеце налічваецца некалькі мільёнаў чалавек, якія зрабілі першую прышчыпку вакцыны ад каранавірусу і празь некалькі тыдняў не зьявіліся рабіць другую.
Другая прышчэпка вакцыны дае людзям больш абароны, чым яны думаюць
Прычыны, зь якіх людзі прапускаюць другую іньекцыю вакцыны, адрозьніваюцца. Некаторыя кажуць, што іх турбуюць пабочныя эфэкты, якія, паводле шматлікіх паведамленьняў, узмацняюцца пасьля другой дозы. Нехта проста не знаходзіць часу. А праведзенае нядаўна ў ЗША дасьледаваньне паказала, што многія людзі проста не абазнаныя і думаюць, што адной прышчэпкі дастаткова.
Лекары не стамляюцца пераконваць пацыентаў, што калі яны атрымаюць дзьве дозы вакцыны, гэта будзе дадатковаю абаронаю ад новых варыянтаў вірусу, якія цяпер цыркулююць па ўсім сьвеце. Нават з практычнага пункту гледжаньня пропуск другой прышчэпкі можа стварыць праблемы ў будучыні, калі на працоўных месцах, ва ўнівэрсытэцкіх аўдыторыях, на авіялініях і пагранічных пераходах спатрэбіцца пацьверджаньне аб поўнай вакцынацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба рабіць, каб не заразіцца новымі варыянтамі каранавірусуНавукоўцы з Карнэльскага ўнівэрсытэту і Бостанскага дзіцячага шпіталя ў лютым апыталі больш чым 1000 амэрыканцаў і выявілі, што 20 працэнтаў зь іх лічаць, што атрымалі надзейную абарону пасьля першага ўколу двухдозавай вакцыны.
Блытаніну стварае і той факт, што некаторыя краіны адкладаюць ўвядзеньне другой дозы, каб хутчэй вакцынаваць большую колькасьць людзей або таму, што ў іх маюцца абмежаваныя запасы вакцыны.
Доказы мэдыкаў
Амэрыканскія цэнтры кантролю за лекавымі сродкамі (CDC) нядаўна паведамілі пра вынікі новага дасьледаваньня сярод мэдыкаў і працаўнікоў экстраных службаў, якія маюць высокую рызыку заражэньня каранавірусам. Яно паказала, што аднаразовая доза вакцыны Pfizer або Moderna была на 80 адсоткаў эфэктыўнаю ў прадухіленьні COVID-19. Пасьля другой дозы вакцыны эфэктыўнасьць вакцыны ўзрасла да 90 адсоткаў.
Але экспэрты кажуць, што гэтыя лічбы могуць увесьці людзей у зман. Людзі могуць падумаць, што ад другой дозы вельмі мала карысьці, бо вынікі дасьледаваньня не адлюстроўваць некаторыя важныя зьмены, што адбываюцца ўнутры арганізму пасьля поўнай вакцынацыі абедзьвюма дозамі. Тым часам экспэрты кажуць, што другая доза індуцыруе ўзровень антыцелаў прыкладна ў 10 разоў вышэйшы, чым першая доза, акрамя таго, другая доза выклікае клеткавы імунітэт, які стварае ня толькі больш працяглую абарону, але і лепшую абарону ад варыянтных штамаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая недарагая вакцына можа ўратаваць сьвет ад каранавірусуДругая доза абараняе і ад прарыўных заражэньняў — так называюцца заражэньні тых, хто ўжо прышчэплены. Нядаўняе дасьледаваньне 250 чалавек у Ізраілі, якія былі інфікаваныя пасьля таго, як яны былі часткова прышчэпленыя вакцынай Pfizer — праз два тыдні пасьля першай дозы і праз адзін тыдзень пасьля другой дозы, — паказала, што яны былі інфікаваныя брытанскім варыянтам каранавірусу з мутацыяй B.1.1.7.
У тым жа дасьледаваньні было выяўлена, што ў групе з 149 чалавек, інфікаваных пасьля другой дозы вакцыны, было восем выпадкаў інфікаваньня паўднёваафрыканскім варыянтам з мутацыяй B.1.351 — заражэньне ў іх адбылося паміж 7-м і 13-м днём пасьля ўвядзеньня другой дозы. І ніякіх прарыўных інфэкцый, выкліканых варыянтам з Паўднёвай Афрыкі, не назіралася праз 14 дзён пасьля прыёму другой дозы вакцын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прышчэпленыя людзі заражаюцца каранавірусамПадчас іншага дасьледаваньня вывучалася вялікая група людзей колькасьцю 91 134 у Х’юстане (ЗША). Пераважная большасьць зь іх не былі вакцынаваныя, 4,5% атрымалі адну прышчэпку, 25,4% былі прышчэпленыя цалкам. З гэтай групы людзей ад COVID-19 памерлі 225 чалавек, зь іх 219 (97%) былі непрышчэпленыя. Пяць сьмерцяў (2,2%) здарыліся сярод часткова прышчэпленых. І толькі адзін чалавек (0,004 адсотка) памёр у цалкам імунізаванай групе. У гэтым дасьледаваньні поўная вакцынацыя забясьпечыла 96% абароны ад шпіталізацыі і 98,7% абароны ад сьмерці.
Пытаньні і адказы
Ці бывае ўжо позна рабіць другую прышчэпку?
Не. Калі вы дзеля нейкай прычыны прапусьцілі другую дозу вакцыны, ня трэба пачынаць усё спачатку. І мэдычныя ўлады ЗША, і ўлады іншых краін раяць, калі запасы абмежаваныя або ў людзей проста няма магчымасьці запісацца на прыём, мэдыкі могуць павялічваць інтэрвал паміж дозамі да шасьці тыдняў. У Вялікабрытаніі другая доза адкладзеная на тры месяцы. Незалежна ад часу лекары раяць прымаць другую дозу вакцыны, нават калі з моманту першай прышчэпкі прайшло больш часу, чым рэкамэндавана.
Ці патрэбна другая прышчэпка людзям са станоўчым вынікам на COVID-19?
Так. Нават калі вы заразіліся COVID-19, вы ўсё роўна атрымаеце больш моцны імунітэт ад вакцынацыі. Імунны адказ чалавека на натуральную інфэкцыю моцна адрозьніваецца. У некаторых людзей выпрацоўваецца мала антыцелаў. Да таго ж некаторыя варыянты вірусу лягчэй пазьбягаюць натуральных антыцелаў, чым больш моцных, выкліканых вакцынай.
Хоць да канца незразумела, якую дадатковую карысьць ачунялы пацыент з COVID-19 атрымлівае ад дзьвюх доз у параўнаньні з аднаразовай дозай, вам усё роўна спатрэбіцца другая доза, каб прад'явіць пацьверджаньне аб поўнай вакцынацыі для паездак ці на працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму жанчыны цяжэй пераносяць вакцыну ад каранавірусуЛюдзям, у якіх у мінулым быў COVID-19, рэкамэндуецца пачакаць каля 90 дзён пасьля заражэньня, перш чым прышчапляцца, асабліва калі яны лячыліся плязмай або монакланальнымі антыцеламі. Калі вы заразіліся COVID-19 пасьля першай дозы, вам, магчыма, давядзецца скарэктаваць графік вакцынацыі, пакуль вы цалкам не акрыяеце і больш не спатрэбіцца ізаляцыя. Калі вы ня ўпэўненыя, парайцеся са сваім лекарам наконт найлепшага часу.
Што рабіць, калі я не раблю другую прышчэпку, бо баюся цяжкіх пабочных эфэктаў?
Пабочныя эфэкты, такія як стамляльнасьць, галаўны боль, болі ў цягліцах і ліхаманка, часьцей узьнікаюць пасьля другой дозы. Але хоць пабочныя эфэкты могуць быць непрыемнымі, яны кароткачасовыя і зьяўляюцца прыкметай таго, што ваш арганізм выпрацоўвае моцны імунны адказ.
Ці варта зрабіць другую прышчэпку, калі ў мяне была сур’ёзная рэакцыя на першую дозу?
У рэдкіх выпадках з мэдычнага пункту гледжаньня рэкамэндуецца адмовіцца ад другой прышчэпкі. Амэрыканскія CDC рэкамэндуюць людзям прапусьціць другую дозу, калі пасьля першай іньекцыі ў іх паўстала сур’ёзная алергічная рэакцыя. Тая ж рэкамэндацыя і для больш лёгкай алергічнай рэакцыі, якая разьвіваецца на працягу чатырох гадзін, напрыклад крапіўніцы, хрыпаў або ацёкаў, нават калі яна не патрабуе неадкладнай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе спадзяваліся на вакцыну ад каранавірусу. Чаму вакцынацыя ідзе так павольнаАднак у выпадку большасьці іншых пабочных эфэктаў экспэрты рэкамэндуюць атрымаць другую дозу, калі лекар ці правайдэр вакцыны не параяць іншае. Калі вы лічыце, што ў вас была цяжкая ці незвычайная рэакцыя на першую прышчэпку, пракансультуйцеся зь лекарам. Вам таксама варта пракансультавацца зь лекарам, калі вы маеце пабочны эфэкт або пабочныя эфэкты, якія не зьнікаюць некалькі дзён.