Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
У дні пасьля разгону Плошчы 2010 году слова «Вясна» сталася паролем для шакаваных сваякоў соцень адміністрацыйна арыштаваных, дзясяткаў актывістаў і выпадковых удзельнікаў Плошчы, якія трапілі пад крымінальную адказнасьць. Разгубленым бацькам студэнтаў, якія ніколі раней не бывалі ў такіх сытуацыях, знаёмыя і незнаёмыя людзі раілі: «Шукайце „Вясну!“» Шукала іх і сама «Вясна».
Тое, што арганізацыя знаходзіла палітвязьням адвакатаў, дапамагала іх сем’ям парадамі і матэрыяльна, моцна раздражняла ўлады, — кажа праваабаронца Тацяна Равяка:
«Людзі траплялі ў такія сытуацыі, калі не разумелі, куды падацца, да каго кінуцца, у каго што спытаць, калі ты ня ведаеш, дзе твае родныя, што ім пагражае. Гэта паніка. А трымаць людзей у паніцы, у боязі — гэта адна з мэтаў таго, што робяць улады. Калі ж нехта зьбівае гэтую паніку і страх, чыніць нейкую падтрымку, паказвае, што ёсьць людзі, якія, што б ні здарылася, будуць дапамагаць да апошняга, наколькі будуць сілы і сродкі, то гэта раздражняла ўладу. Прычым людзям у такой сытуацыі патрэбная ня толькі матэрыяльная і юрыдычная дапамога, але перакананьне, што з гэтай бядой нешта можна і трэба рабіць. І ёсьць людзі, якія могуць навучыць, што».
29 сьнежня Тацяне Равяцы патэлефанавала невядомая жанчына, сказала, што ў яе толькі што забралі сына. «А хто ваш сын?» — «Іван Гапонаў, грамадзянін Расеі. Ён адседзеў 10 сутак, вярнуўся з турмы ў Жодзіне, але па яго прыехалі і забралі ў крымінальнай справе. Што мне рабіць?» Жанчына заплакала проста ў слухаўку. «Слухайце, — адказала Тацяна, — вам трэба зараз дапамагаць сыну, а ня плакаць. Трэба неадкладна знайсьці адваката, калі ня ўдасца, зьвярнуцца да нас у „Вясну“, мы дапаможам. Трэба дамагацца максымальнай інфармацыі пра сына, у чым яго абвінавачваюць, якія ёсьць доказы віны, дзе яго ўтрымліваюць, якія матэрыялы ёсьць у справе. Трэба таксама зьвязацца з амбасадай РФ. І абавязкова трымайце сувязь з намі».
Пазьней Сабіра Атакішыева, маці Гапонава, дзякавала Тацяне за дапамогу. На судзе яе сын як расейскі грамадзянін пад ціскам з Масквы і расейскай амбасады атрымаў пакараньне, не зьвязанае са зьняволеньнем — штраф.
Пасьля 19 сьнежня на працоўных сталах праваабаронцаў «Вясны» зьявіліся сьпісы з графамі: абвінавачаны, артыкул, кантакты маці, жонкі, адваката...
«Сказаць, што ўсё гэта мы перажылі з гонарам, з высока ўзьнятай галавой, было б няпраўдай. Вельмі цяжка было. Мы былі зьнясіленыя яшчэ выбарчай кампаніяй, чакалі, што выбары скончацца — адпачнем, а выявілася, што пасьля выбараў усё толькі пачынаецца. Трэба было шмат што арганізаваць, а ў нас канфіскавалі ўсю тэхніку. Мала было скласьці сьпісы затрыманых, трэба было яшчэ знайсьці магчымасьць іх апублікаваць у інтэрнэце», — згадвае Тацяна Равяка.
21 сьнежня 2010 году на сайце «Вясны» зьявіўся сьпіс асобаў, якіх прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за падзеі 19 сьнежня. Іх на той момант было 16. Алесь Бяляцкі тады распавёў Радыё Свабода, якім чынам зьбіралася інфармацыя:
«Мы сабралі гэтыя зьвесткі ад сваякоў затрыманых. Ім тэлефанавалі з КДБ і паведамлялі, што іх родныя ў сьледчым ізалятары КДБ. Яны самі ці іх знаёмыя пацьвердзілі нам гэтую інфармацыю. Сёньня мы займаліся тым, што забясьпечвалі гэтых людзей адвакатамі, тых, у каго іх яшчэ няма».
Пазьней «Вясна» сабрала поўную інфармацыю пра 38 абвінавачаных за Плошчу, 11 падазраваных, а таксама абвінавачаных нібыта за хуліганскі ўчынак 18 сьнежня актывістаў Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
«Мы дапамагалі ўсім арыштаваным у справе за 19 сьнежня, толькі ў некаторых выпадках была праблема знайсьці іх сваякоў. Мы трымалі руку на пульсе гэтага расьсьледаваньня, і да нас даходзілі пагрозы з боку сьледчых КДБ, якія адкрыта казалі адвакатам, што яны ведаюць, хто аплачвае іх паслугі, ведаюць, што гэта робіць „Вясна“, і што яны хутка пакладуць гэтаму канец», — згадвае Валянцін Стэфановіч.
Пасьля разгону Плошчы, калі па Беларусі рушыў каток палітычных рэпрэсіяў, трэба было знайсьці дзясяткі адвакатаў, якія пагадзіліся б бараніць палітычных вязьняў. У значнай ступені гэта легла на плечы актывістаў «Вясны». Праца адвакатаў была зьвязаная зь ціскам з боку сьледчых КДБ, праседжваньнем не адных сутак у прыёмных «Амэрыканкі» ў чаканьні, калі вызваліцца пакой для сустрэчы з падабаронным, а пакоі былі ўсё занятыя і занятыя... Адвакаты сталі адзінай крыніцай інфармацыі пра арыштаваных для сваякоў, журналістаў, замежных назіральнікаў і дыпляматаў. Іх тэлефоны разрываліся. За іх дзейнасьцю сачылі Мін’юст і карныя органы. Адвакаты вязьняў Плошчы хадзілі пад пагрозай страціць ліцэнзію, што ўрэшце зь некаторымі зь іх і сталася. Пазьней гэта сталася і з адвакатам Алеся Бяляцкага Зьмітром Лаеўскім.
Прычынай таго, што ўлады перасьледавалі адвакатаў, месяцамі не пускалі іх да падабаронных, было ня тое, што яны супрацоўнічалі зь «Вясною», перакананы Валянцін Стэфановіч, а тое, у якіх справах яны былі задзейнічаныя:
«Кавалёў і Канавалаў, засуджаныя за менскі тэракт, мелі адвакатаў, якія ніколі не супрацоўнічалі з праваабаронцамі, але яны таксама мелі праблемы з наведваньнямі і мала маглі ўплываць на ход працэсу. У гучных і палітычных справах у Беларусі ўлады не зважаюць ні на якія працэсуальныя нормы. І справа не ў пэрсоне адваката, а ў канкрэтнай устаноўцы, што ў адносінах да гэтых людзей можна нічога не выконваць».
Тым ня меней спадар Стэфановіч перакананы, што лепей наймаць не дзяжурнага «дзяржаўнага» абаронцу, а больш прынцыповага адваката, які ня будзе заплюшчваць вочы на парушэньні, а будзе патрабаваць, каб улады сур’ёзна ставіліся да працэсуальных нормаў і правоў падабаронных.
«Тое ж, што ў 2010 годзе ўдалося знайсьці столькі адказных і прынцыповых адвакатаў для ўсіх вязьняў Плошчы, сьведчыць пра тое, што дэвальвацыя іх прафэсіі не адбылася. Але цяпер, пасьля рэпрэсіяў і ў адносінах да саміх адвакатаў, сытуацыя мяняцца», — мяркуе Стэфановіч.
На судовым працэсе Бяляцкага на хадайніцтва адваката да справы было далучана інтэрвію апазыцыйнага палітыка, вязьня Плошчы Сяргея Вазьняка менскаму выданьню «Белгазета», апублікаванае 28 кастрычніка 2011 году. У ім Вазьняк кажа:
«Праваабарончы цэнтар „Вясна“ пазбавілі рэгістрацыі і магчымасьці легальнай працы тут. Яны б адкрылі тут банкаўскі рахунак, плацілі б падаткі, і ўсё было б нармальна. Але іх выштурхнулі ў нелегальнае поле. Людзі адкрылі на сябе гэтыя рахункі, але грошы ж яны не на сябе трацяць — яны рэальна аказваюць прававую дапамогу рэпрэсаваным. Я гэта дакладна ведаю: маёй сям’і аказвалі дапамогу, калі я быў у СІЗА КДБ. Думаю, разумныя людзі разумеюць, што Бяляцкі — ніякі не злачынца».
Валянцін Стэфановіч падлічыў, што са сьнежня 2010 году па красавік 2011-га ў офіс «Вясны» прыходзілі зь ператрусамі і праверкамі 5 разоў. Але гэта не спыніла дзейнасьці арганізацыі.
Стэфановіч згадвае, што ў студзені 2011-га адзін з актывістаў, каму «Вясна» дапамагала і які прасіў не называць ягонага імя, прыбег у офіс арганізацыі. Ён быў вельмі ўсхваляваны і распавёў, што яго выклікалі ў міліцыю і сказалі напісаць заяву, што ён ня мае прэтэнзіяў за зьбіцьцё на Плошчы 19 сьнежня. На стале ў міліцыі ён пабачыў цэлы стос расьпісак розных людзей пра тое, што «Вясна» нібыта давала ім грошы за ўдзел у дэманстрацыі апазыцыі. Гэта насьцярожыла Бяляцкага і Стэфановіча, бо выходзіла, што да справы аб масавых беспарадках могуць прыцягнуць і «Вясну».
Пра тое самае вясноўцам паведамілі, выйшаўшы з адміністрацыйнага арышту, некаторыя вязьні Плошчы — падчас пакараньня іх распытвалі пра «Вясну» і патрабавалі напісаць заявы, што там ім давалі грошы на арганізацыю масавых беспарадкаў.
«Але доказаў не сабралі, і ўрэшце да фальсыфікацыі ўдзелу „Вясны“ ў масавых беспарадках справа не дайшла, — кажа Валянцін Стэфановіч. — Мы адкрыта працавалі і ніколі не хаваліся... Чаму нас дагэтуль не „прыхлопнулі“, для мяне самога застаецца вялікім пытаньнем. У 2008 годзе быў такі моцны ціск, дыскрэдытацыя нашай арганізацыі ў дзяржаўных СМІ, што падавалася, што ўжо задушаць. Але тады пачалася лібэралізацыя. У 2010–11 гадах таксама не дабілі... Думаю, гэта зьвязана з тым, што „Вясна“ — актыўная і вядомая на міжнародным узроўні арганізацыя, у тым ліку і ў ААН, Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Можа, гэта нас і бараніла. А як было на справе — калі адкрыюць архівы спэцслужбаў, пачытаем...»
Калі 28 лютага экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Алесь Міхалевіч пасьля выхаду са сьледчага ізалятара КДБ заявіў пра катаваньні ў гэтай турме, у тым ліку «расьцяжкі», трыманьне голымі на холадзе, запалохваньні і зьдзекі, Алесь Бяляцкі накіраваў пісьмовы зварот да генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем зрабіць захады пракурорскага рэагаваньня па фактах катаваньняў у «Амэрыканцы». З КДБ і пракуратуры адказалі адпіскамі, што, маўляў, нічога такога не было.