Рэакцыя Бяляцкага на брутальныя падзеі 19 сьнежня 2010 году, на арышты і канвэер судоў была гучная і жорсткая. Алесь зрабіў дзясяткі заяваў, не асьцерагаючыся самых вострых ацэнак:
«Атмасфэра страху, якая цяпер актыўна насаджаецца органамі ўлады, праваахоўнымі органамі, сілавымі структурамі, распаўсюджваецца з мэтай здушыць грамадзкую і грамадзянскую актыўнасьць беларускіх грамадзян і адцягнуць увагу ад усіх фальсыфікацыяў, якія адбываліся на прэзыдэнцкіх выбарах. Улады Беларусі выкарысталі падзеі 19 сьнежня і гэтую тэорыю ўсяленскай змовы, каб удар рэпрэсіяў прыйшоўся ня толькі на маніфэстантаў, а і на грамадзкія арганізацыі, журналістаў, праваабаронцаў, практычна на ўсю Беларусь»*.
У сакавіку 2011 году ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» Бяляцкі вітаў рашэньне Эўразьвязу і ЗША аб увядзеньні санкцыяў супраць Лукашэнкі, яго атачэньня і іншых вінаватых у рэпрэсіях супраць апазыцыі і парушэньні правоў чалавека:
«Трэба разумець, што ў гэтым ціску і арганізацыі ціску на беларускае грамадзтва рэальна бярэ ўдзел 1–2 тысячы чалавек. Гэта ўзровень кіраўніцтва выканкамаў, куды ўваходзяць ідэолягі, кіраўнікі выканкамаў ды іншыя асобы, што маюць дачыненьне да органаў улады і сілавікоў. Краіна павінна ведаць сваіх „герояў“».
13 ліпеня 2011 году ў Эўрапарлямэнце Алесь заклікаў Эўразьвяз не спыняць ціск на ўлады Беларусі з мэтай вызваленьня палітвязьняў:
«Тры месяцы назад я быў у Тунісе і ад многіх людзей чуў, што там не было палітычнай апазыцыі, што перамены прынесьлі масы. Гэта мы павінны браць пад увагу і ў выпадку Беларусі... Што да пазыцыі Эўрапейскага Зьвязу — мы чуем адзін голас, голас Эўрапарлямэнту, мы можам яго чуць вельмі добра. І факт, што прынятыя эканамічныя кропкавыя санкцыі больш прыкметныя, чым ранейшыя, — для мяне гэта вельмі важны сыгнал, пасланы Эўрапейскім Зьвязам ураду Беларусі. І гэты сыгнал пачуты. Бо любы палітычны ціск, кожнае выкарыстаньне палітычных мэханізмаў у адносінах да Лукашэнкі не прыносіць ніякага плёну. Але эканамічны ціск зьяўляецца эфэктыўным сродкам. Гэта правільны сыгнал, які можа быць пачуты ўладамі Беларусі».
Улады Беларусі пачулі і голас самога Алеся Бяляцкага.
У красавіку 2011 году ён разам зь іншай праваабаронцай, Аленай Танкачовай, браў удзел у паседжаньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, які абмяркоўваў сытуацыю ў Беларусі.
Паседжаньне праходзіла раніцай 12 красавіка, на наступны дзень пасьля крывавага тэракту ў менскім мэтро. Фонам для гэтых падзеяў служылі дыпляматычныя перамовы ў Эўразьвязе наконт увядзеньня супраць афіцыйнага Менску ня толькі візавых, але і эканамічных санкцыяў. У тыя дні чакалася, што адпаведнае рашэньне ўхваліць Рада Эўрапейскага Зьвязу.
На пасяджэньні прысутнічала каля ста ўдзельнікаў, было шмат парлямэнтарыяў, а таксама прадстаўнікі Эўразьвязу і АБСЭ. Туды ж папрасіўся і беларускі дыплямат Андрэй Бушыла, дарадца Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Радзе Эўропы. У Бяляцкага і Танкачовай спыталі, як яны да гэтага ставяцца, але яны супраць прысутнасьці Бушылы нічога ня мелі. У выніку Бушыла быў на паседжаньні, але ў дыскусіі ўдзелу ня браў.
У той жа дзень па ўсіх дзяржаўных тэлеканалах у Беларусі прагучаў наступны камэнтар:
«На фоне трагедыі ў Беларусі дзіўная дыскусія адбылася сёньня ў Страсбуры. Камісія ПАРЭ ў палітычных пытаньнях правяла, як яны выказваюцца, „абмен думкамі“ па сытуацыі ў Беларусі. Зрэшты, ні пра тэракт, ні пра дапамогу пацярпелым, ні пра дапамогу ў расьсьледаваньні не было прамоўлена ані слова. І калі старшыня палітычнай камісіі спадар фон Сідаў хоць двума сказамі згадаў падзеі ў Менску, то запрошаныя ад беларускай апазыцыі нейкі спадар Бяляцкі і нейкая спадарыня Танкачова казалі толькі пра сваё набалелае. Бяляцкі, у прыватнасьці, адзначыў, цытата: „Сытуацыю ў Беларусі могуць зьмяніць толькі эканамічныя санкцыі, якія былі б карысныя беларускаму грамадзтву“. Можна як заўгодна ставіцца да ўлады, але любому нармальнаму чалавеку зразумела: калі ў наш агульны дом прыходзіць бяда, калі нейкія падонкі забіваюць нашых людзей, калі нацыю аб’ядноўвае агульнае гора, нельга паводзіць сябе так, як паводзіць сябе заслужаны апазыцыянэр спадар Бяляцкі — цынічна выціраючы ногі аб людзкое гора...»
На наступны дзень, 13 красавіка, у кантэксьце менскага тэракту і разгляду Эўразьвязам санкцыяў згадаў праваабаронцаў і Аляксандар Лукашэнка:
«Дайшло да адкрытага блюзьнерства. Увесь народ перажывае трагедыю, смуткуе аб загінулых. А нашы эўрапейскія так званыя партнэры ў Страсбуры разважаюць пра нейкія правы чалавека. Больш за тое, нашы дамарослыя зь пятай калёны, якія прыехалі туды, заклікаюць увесьці санкцыі супраць народу. Гэта ўчорашні-заўчорашні дзень — скокі на касьцях, скокі на касьцях — інакш не назавеш такія паводзіны. Хоць бы пачакалі, пакуль жалоба скончыцца, пакуль пахаваем загінулых. Яшчэ раз падкрэсьліваю, гэта ня тычыцца апазыцыі. Апазыцыя павінна, можа, існаваць у нашай дзяржаве. Але пятай калёны ў краіне ня будзе».
На думку Ўладзімера Лабковіча, гэтыя заявы Лукашэнкі маглі стацца «паваротным пунктам у лёсе той справы, якую ўжо разгортвалі супраць Алеся Бяляцкага спэцслужбы».
Што ж насамрэч адбылося ў Страсбуры? Па-першае, трэба прызнаць, што Рада Эўропы не прымала і не магла прыняць рашэньне аб эканамічных санкцыях, якія сапраўды рыхтаваліся і якіх так баяўся афіцыйны Менск. Рада Эўропы, перш за ўсё, займаецца правамі чалавека. Пытаньне пра санкцыі належыць да кампэтэнцыі іншай структуры — Рады Эўрапейскага Зьвязу (Council of the European Union).
Па-другое, як сьведчыць Алена Танкачова, удзельнікі пасяджэньня адразу пасьля яго пачатку хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць ахвяраў менскага тэракту, цікавіліся думкамі гасьцей зь Менску, як гэта можа паўплываць на сытуацыю ў краіне, ці ня выкліча хвалі арыштаў і рэпрэсіяў супраць іншадумцаў, паляваньня на ведзьмаў, як гэта было пасьля менскага тэракту 4 ліпеня 2008 году. «Скокаў на касьцях» не было.
«Алесь сапраўды гаварыў пра эканамічныя санкцыі, але санкцыі ня супраць краіны, а кропкавыя санкцыі, скіраваныя супраць эканамічных суб’ектаў, якія зьяўляюцца донарамі рэжыму Лукашэнкі. Гэта пазыцыя Алеся, якая пасьлядоўна агучвалася ім цягам даволі працяглага часу пасьля 19 сьнежня ня толькі на міжнародным узроўні, але і ў Беларусі. Думаю, што за сваю пазыцыю ён і пакараны», — сказала мне Танкачова.
На тым паседжаньні Алесь Бяляцкі ахарактарызаваў бягучую сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі як найгоршую за апошнія 15 гадоў і выказаў думку, што да той пары, пакуль ня будуць вызваленыя палітычныя зьняволеныя, ніякіх афіцыйных міжнародных кантактаў з уладамі Беларусі быць не павінна.
Тое, што выступ праваабаронцаў у Страсбуры выклікаў у Менску такую рэзкую рэакцыю, тое, што іх выступы прывязалі да тэракту, абурыла і насьцярожыла палітыкаў у Радзе Эўропы. Дыплямата Бушылу нават запрасілі да кіраўніцтва Палітычнага камітэту і папрасілі папярэдзіць МЗС Беларусі, што будуць сачыць, як будзе разьвівацца сытуацыя па вяртаньні беларускіх праваабаронцаў у Менск.
«Вядома, мы з Алесем падрабязна абмеркавалі гэтую сытуацыю і вырашылі, што мы ня будзем мяняць сваіх плянаў, будзем вяртацца ў раней вызначаны тэрмін. Толькі папрасілі, каб нас сустракалі ў аэрапорце нашыя калегі. Апасеньні сапраўды былі, найбольш з той прычыны, што гэта зьвязвалася з тэрактам», — згадвае Алена Танкачова.
Амаль адначасова са страсбурскай дыскусіяй пра Беларусь у Люксэмбургу на пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу абмяркоўвалі эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Але ніякага рашэньня ўхвалена не было. Па-першае, наконт санкцыяў не было кансэнсусу, а па-другое, Эўразьвяз не наважыўся рабіць нейкія захады на наступны дзень пасьля менскага тэракту.
Значна пазьней, 20 чэрвеня, Рада Эўразьвязу ўхваліла новыя абмежавальныя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня. Пад эканамічныя санкцыі падпалі тры фірмы, якія кантралюе бізнэсовец Уладзімер Пефціеў: кампанія «Белтэхэкспарт», што займаецца продажам зброі, апэратар лятарэй «Спорт-пары» і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «БТ Тэлекамунікацыі». Апрача таго, быў зацьверджаны сьпіс забароненых на продаж у Беларусь тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсіяў — зброя, паліцэйская амуніцыя, спэцмашыны, выбухоўка, прыборы начнога бачаньня і іншае.

Любы палітычны ціск, кожнае выкарыстаньне палітычных мэханізмаў у адносінах да Лукашэнкі не прыносіць ніякага плёну