У 1990 годзе Алесь Бяляцкі быў абраны дэпутатам Менскага гарадзкога савету 21 скліканьня ў 241-й («Камуністычнай») выбарчай акрузе. Калі, выступаючы з трыбуны, ён прадстаўляўся як дэпутат ад «Камуністычнай» акругі і нязьменна выступаў з антыкамуністычнымі прапановамі, гэта выклікала іранічны сьмех у залі. Алеся вылучылі кандыдатам калектывы музэю Максіма Багдановіча і часопіса «Спадчына».
Дэпутат Бяляцкі ўвайшоў у камісію па гісторыка-культурнай спадчыне, якая, сярод іншага, займалася праблемамі рэабілітацыі рэпрэсаваных у сталінскія часы.
5 верасьня 1991 году ў жыцьці Бяляцкага як дэпутата, а таксама ягоных калегаў з фракцыі «Дэмакратычная плынь» быў важны дзень. Разглядалася пытаньне пра сымболіку. Дэмакраты прапанавалі вярнуць Менску ягоны старажытны герб і дазволіць выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі — бел-чырвона-белага сьцяга і гербу «Пагоня». Як згадвае дэпутат таго складу гарсавету Андрэй Завадзкі, ініцыятарам быў вядомы цяпер прафсаюзны дзяяч Генадзь Фядыніч. Яго падтрымалі ўсе дэпутаты ад БНФ і «Дэмакратычнай плыні».
У лісьце з турмы Алесь прыгадаў мне тую падзею:
«Бел-чырвона-белы сьцяг актыўна выкарыстоўваўся супрацоўнікамі музэю Багдановіча пры правядзеньні ўсіх нашых імпрэзаў: і на сьвяце Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладэчанскага раёну, і пры ўскладаньні кветак і правядзеньні імпрэзаў каля помніка Багдановічу. Сьцяг, прыгожа разгорнуты, стаяў адразу пры ўваходзе ў музэй, у фае. У той дзень, прадчуваючы, што ён можа быць прыняты і заменіць стары сьцяг савецкай Беларусі, я яго захапіў на сэсію і прынёс разам з дрэўкам. Пакінуў унізе, на ўваходзе ў гарсавет, каля міліцэйскага посту. Пасьля прыняцьця рашэньня я вобмігам зьбег уніз, да міліцыянтаў, узяў сьцяг і ўнёс пад аплядысмэнты яго ў залю гарсавету. Мы паставілі яго на чале залі, за сьпінаю ў сьпікера. А неўзабаве дэпутаты (сярод іх быў Міраслаў Кобаса) усьцягнулі яго на дах будынка гарсавету».
Над будынкам Менскага гарсавету з таго дня яшчэ два тыдні — да 19 верасьня 1991 году, калі Вярхоўны Савет зацьвердзіў нацыянальную сымболіку (бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня») у якасьці дзяржаўнай — луналі два сьцягі: бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны.
Яшчэ адно важнае для Бяляцкага рашэньне было ўхваленае гарсаветам 9 сьнежня 1991 году — пра перайменаваньне вуліцы Максіма Горкага ў Менску ў вуліцу Максіма Багдановіча. Раней вуліца мела назву Траецкай, у XIX стагодзьдзі была перайменаваная ў Аляксандраўскую. Менавіта на гэтай вуліцы нарадзіўся Максім, на ёй цяпер стаіць і ягоны музэй (вуліца Багдановіча, 7а).
Ініцыятыва перайменаваньня паходзіла ад Алеся Бяляцкага і іншых дэмакратычных дэпутатаў, былі сабраныя подпісы жыхароў самой вуліцы ў яе падтрымку. Фармальна перайменаваньне было ўнесенае ў плян сьвяткаваньня 100-годзьдзя Багдановіча, якое адзначалася 9 сьнежня 1991 году.
«Але гэта яшчэ нічога ня значыла, кожны пункт з гэтай праграмы трэба было папіхаць», — згадвае Алесь.
Рашэньне ўдалося прабіць дзякуючы высілкам намесьніка старшыні гарсавету Анатоля Гурыновіча, — распавёў мне былы дэпутат Менскага гарсавету Андрэй Завадзкі:
«У гарвыканкаме рашэньне давалася цяжка, было ажно тры галасаваньні, бо кіраўніца спраў выканкаму выступала супраць. Калі ж рашэньне было ўхваленае, я выскачыў з паседжаньня, ускочыў у таксоўку і паехаў у Опэрны тэатар, бо там ужо пачыналася ўрачыстае пасяджэньне з нагоды стагодзьдзя Максіма Багдановіча. І людзі чакалі гэтага рашэньня. Я пранік за кулісы і перадаў запіску пра тое, што перайменаваньне вуліцы ў гонар Багдановіча адбылося, міністру культуры Яўгену Вайтовічу, той — старшыні Вярхоўнага Савету Станіславу Шушкевічу, а Шушкевіч — паэту і дэпутату Вярхоўнага Савету Гілевічу. Ніл Гілевіч і агучыў гэтае рашэньне».
Дэпутат Бяляцкі ўвайшоў у камісію па гісторыка-культурнай спадчыне, якая, сярод іншага, займалася праблемамі рэабілітацыі рэпрэсаваных у сталінскія часы.
5 верасьня 1991 году ў жыцьці Бяляцкага як дэпутата, а таксама ягоных калегаў з фракцыі «Дэмакратычная плынь» быў важны дзень. Разглядалася пытаньне пра сымболіку. Дэмакраты прапанавалі вярнуць Менску ягоны старажытны герб і дазволіць выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі — бел-чырвона-белага сьцяга і гербу «Пагоня». Як згадвае дэпутат таго складу гарсавету Андрэй Завадзкі, ініцыятарам быў вядомы цяпер прафсаюзны дзяяч Генадзь Фядыніч. Яго падтрымалі ўсе дэпутаты ад БНФ і «Дэмакратычнай плыні».
У лісьце з турмы Алесь прыгадаў мне тую падзею:
«Бел-чырвона-белы сьцяг актыўна выкарыстоўваўся супрацоўнікамі музэю Багдановіча пры правядзеньні ўсіх нашых імпрэзаў: і на сьвяце Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладэчанскага раёну, і пры ўскладаньні кветак і правядзеньні імпрэзаў каля помніка Багдановічу. Сьцяг, прыгожа разгорнуты, стаяў адразу пры ўваходзе ў музэй, у фае. У той дзень, прадчуваючы, што ён можа быць прыняты і заменіць стары сьцяг савецкай Беларусі, я яго захапіў на сэсію і прынёс разам з дрэўкам. Пакінуў унізе, на ўваходзе ў гарсавет, каля міліцэйскага посту. Пасьля прыняцьця рашэньня я вобмігам зьбег уніз, да міліцыянтаў, узяў сьцяг і ўнёс пад аплядысмэнты яго ў залю гарсавету. Мы паставілі яго на чале залі, за сьпінаю ў сьпікера. А неўзабаве дэпутаты (сярод іх быў Міраслаў Кобаса) усьцягнулі яго на дах будынка гарсавету».
* Прынятыя рашэньні // Вечерний Минск, 06.09.1991
«Гэта быў кульмінацыйны момант цяперашняй сэсіі. Дэпутаты стоячы віталі нацыянальны сьцяг Беларусі. Ён заняў сваё месца ў залі пасяджэньняў, побач зь дзяржаўным сьцягам БССР. Здарылася гэта адразу пасьля таго, як народныя абраньнікі большасьцю галасоў ухвалілі рашэньне аб выкарыстаньні нацыянальнай сымболікі», — пісала пра тую падзею гарадзкая газэта*.Над будынкам Менскага гарсавету з таго дня яшчэ два тыдні — да 19 верасьня 1991 году, калі Вярхоўны Савет зацьвердзіў нацыянальную сымболіку (бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня») у якасьці дзяржаўнай — луналі два сьцягі: бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны.