Спэцтэхніка падвяла

  • Аляксандар Лукашук
Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


На апошнія паўгадзіны падслухоўваньня ў расшыфроўцы спатрэбілася крыху менш за дзьве з паловай сотні словаў. Але не таму, што суразмоўцы раптам змоўклі ці сталі тлумачыцца знакамі – спэцтэхніка падвяла.

Расшыфроўка падслухоўваньня КДБ. Працяг.
19.05.62

Марына: Алік, хадзі сюды, яна сьпіць.

22:40
(Лі, Павал і сп. Зігер вяртаюцца з кухні)

Сп-ня Зігер: Ну што, Алік, будзеш па нас сумаваць?

Лі: Канечне, будзем сумаваць.


(усе крычаць, немагчыма расчуць, што; Павал робіць фатаздымкі. Усе гавораць адначасна, немагчыма расчуць)

Сп-ня Зігер: Мусіш паабяцаць навучыць дзіцё расейскай мове.

Лі: Абяцаю.

Сп-ня Зігер: Расейскую добра ведаць. Ніколі не зашкодзіць. Хіба дрэнна, што ты разумееш?


(мужчыны гавораць пра радыё; жанчыны пра свае праблемы; немагчыма нічога зразумець)

Павал: Мытня ня будзе глядзець.

Марына: У любым выпадку, яны не глядзяць усё, яны робяць гэта выбарачна.

Сп-ня Зігер: Калі мы прыбылі ў Адэсу, там быў велізарны склад; кожны прывёз 7 ці 8 скрыняў. Мы прывезьлі піяніна, каляску, чатыры вялізныя камоды, поўныя ўсякай усячыны – кожны прывёз палову вагона рэчаў. А ўкраінкі казалі: “Паглядзіце на іхняе дабро, а нам кажуць, што там людзі паміраюць з голаду”. А мае дзяўчаты, калі прыехалі, былі на высокіх абцасах: “Паглядзіце на абцасы!” Мы былі як прыбітыя, можаце ўявіць. Рэчы так зьмяніліся за апошнія пяць гадоў!

Павал: Да горшага?

Сп-ня Зігер: Да лепшага. Будзем спадзявацца. Мне надакучыла жыць і пакутаваць у такой краіне як Расея, самай вялікай і самай багатай.

Павал: Урэшце, колькасьць бомбаў у кожнай краіне не такая й жахлівая. Калі бомбаў досыць, ніхто не пачне вайну.

Сп-ня Зігер: Трэба быць вар’ятам.


Павал: Кажуць, мы ўзбройваемся, бо амэрыканцы хочуць вайны. У амэрыканцаў была бомба раней, чым у нас; чаму яны не напалі тады? Яны ня хочуць вайны. Ніхто ня хоча вайны.

Сп. Зігер: Невядома, ці будзе вайна ці не.

Павал: Дзьве сыстэмы могуць існаваць вельмі доўга.

Сп. Зігер: Калі марксізм сапраўды слушны, тады капіталізм памірае, сканчаецца, і будзе толькі адна сыстэма. Калі ён ня слушны, тады камунізм доўга не пратрывае. Камунізм зьмяніўся, калі параўнаць яго з камунізмам, апісаным Энгельсам і Марксам.


(трэск; нічога не чуваць)

Сп-ня Зігер: Да пабачэньня.

Сп. Зігер: Пабачымся перад ад’ездам.

23:10
(сп. і сп-ня Зігеры сыходзяць)

У гэтай трэцяй частцы дыялёгу Освальд гучыць толькі двойчы – калі кажа што будзе сумаваць і абяцае вучыць дачку расейскай мове. Ягоныя меркаваньні пра марксізм-камунізм пасьля двух з паловай гадоў у СССР, пра ядзерны арсэнал і магчымасьць вайны засталіся схаваныя за мікрафонным трэскам і рознагалосай гамонкай усёй грамады.

У расшыфроўцы КДБ асобна падкрэсьленыя толькі словы Паўла Галавачова пра мытню. Невядома, ці была падслуханая і запісаная размова, дзе Освальд казаў жонцы перад ад’ездам, каб тая здабыла з аптэкі якія-небудзь наркотыкі – Марына сама расказала гэта Мэйлеру (ніякіх наркотыкаў яна не здабывала).

Але КДБ мог ведаць пра яшчэ адну рэч, якую той хацеў бы вывезьці – рукапіс.




Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі
Освальд і Пушкін
Дагнаць Амэрыку
Навагодні сьмех
Бомба для Хрушчова
Пад бела-чорнымі крыламі
Каго бусел прынёс
Антысавецкая фармацэўтыка
Нахабства бязь межаў
Ідыёт, сабака, мярзотнік, падонак
Грошы, свабода, каханьне, душа