3 студзеня вёску Якімава Слабада пад Сьветлагорскам прысыпала невядомым парашком. Вяскоўцы жывуць побач з заводам беленай цэлюлёзы, які шматкроць накрываў іх смуродам, таму неадкладна выклікалі санстанцыю.
«Бела-шэры парашок не прадстаўляецца магчымым ідэнтыфікаваць», — адказала санстанцыя.