Сёньня ў адной з кватэр ў Ерэване знойдзена цела былога дырэктара Службы нацыянальнай бясьпекі (СНБ) Армэніі Георгія Кутаяна з агнястрэльным раненьнем. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла прэс-сакратарка Сьледчага камітэту Армэніі Наіра Аруцюнян.
Як паведамляе армянская служба Радыё Свабода, на месцы здарэньня працуюць сьледчыя.
38-гадовы Георгі Кутаян займаў пасаду дырэктара СНБ ў 2016-2018 гадах.