73-гадовы італьянскі кіроўца ў Аўстрыі зьбіў на дарозе трох дальнабойнікаў зь Беларусі, паведамляе Tut.by са спасылкай на аўстрыйскае правінцыйнае выданьне.
Здарэньне адбылося каля поўдня 18 студзеня ў аўстрыйскім горадзе Арнольдштайн, непадалёку ад мяжы з Італіяй і Славеніяй.
Дапамога пацярпелым прыйшла позна. Адзін з мужчын загінуў, двох пацярпелі траўмы.
Паводле зьвестак паліцыі, беларускія кіроўцы працавалі на літоўскую кампанію.